- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ала Кажэра нарадзілася ў горадзе Орша. З сям’і чыгуначнікаў. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут і ўвесь час нрацуе на ніве народнай адукацыі. Вершы Алы Кажэра друкаваліся ў альманасе «Дзень паэзіі», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Роднае слова», «Алеся» і... Болей »
Галоўны герой аповесці «Дарога на замчышча» — юнак, які шукае сваё месца ў жыцці. Вострыя сацыяльныя і экалагічныя праблемы на фоне Чарнобыльскай аварыі празаік даследуе ў аповесці «Дуб». Аповесць «Стрэчанне» прысвечана нялёгкаму лёсу маладой жанчыны Тані Касач. Пераадолець жыццёвыя нягоды ёй памагае... Болей »
Васіль Каваль: «Лірык-апавядальнік», «паэт зямлі»,— так у свой час крытыкі называлі Васіля Каваля. Пісалі нават, калі выйшлі ў свет першыя зборнікі яго апавяданняў, што з беларускіх празаікаў — не толькі маладзейшых, але і старэйшых — ніхто, быццам бы, «не ахапляе так эмацыянальна сілу зямлі і цягу да... Болей »
Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »
Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная... Болей »
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі... Болей »
Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла…... Болей »
Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшуай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – Імкнуцца... Болей »