be

Мастацкая літаратура

Зоў Звычаю
pdf

Зоў Звычаю

Вершы
Сіўчанка Галіна

Гукапіс, рытмапіс, узаемапранікненне і гульня сэнсаў, глыбіня, таямніца, што мае быць разгаданай, — усё гэта прысутнічае ў медытатыўна-настраёвых вершах-замовах Галіны Сіўчанкі, якая сёлета выдала зборнік вершаў пад назвай «Зоў звычаю» (Мінск, «Медысонт», 2018). Час найноўшай паэзіі, здавалася б, даўно... Болей »

Перформанс
epub

Перформанс

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

На беразе невялічкай ракі сядзяць два старыя сябры — Васька Лабейка і Лёшка Апейка. Паміж імі, на разасланай газеце, ляжыць пару памідорын, лусты няроўна накроенага хлеба, а крыху зводдаль стаяць, накрытыя чырвонымі капялюшыкамі асавікоў, два вядры з грыбамі. Хлопцы, як гэта яны любяць рабіць пад чарку... Болей »

Песні ранняй вясны
epub

Песні ранняй вясны

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Вось жа так бывае: у сярэдзіне сакавіка, калі зямля крыху прагрэецца, калі на вярбе пачынаюць прабівацца катахі, а па праталінах шпацыруюць гракі, выглядаючы якой спажывы, раптам — звычайна сярод ночы — налятае страшная непагадзь з завірухай, сіпатым ветравеем і снежнымі заносамі. І там, дзе надоечы... Болей »

Начная дарога
epub

Начная дарога

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Студэнцкае жыццё «на бульбе» вядомае. Удзень, пад панылым восеньскім дажджом, збіраеш караняплоды, потым вячэраеш у імправізаванай, збітай з аполкаў і зацягнутай поліэтыленам сталоўцы, нарэшце, куляеш бутэльку «чарніла» і выпраўляешся з сябрамі ў суседнюю вёску на скокі. І выпраўляешся не пехатою, а... Болей »

Як добра быць паэтам!
epub

Як добра быць паэтам!

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Ад самай раніцы ў дзверы пазванілі. Ігнат паспрабаваў расплюшчыць павекі, але яны заліплі і давялося раздзерці пальцамі. Званок паўтарыўся, пры гэтым гучаў настойліва і нецярпліва. — Заяц, — шапянулі сасмяглыя вусны. Вохкаючы, Ігнат споўз з ложка, заляпаў босымі нагамі. Зайца, суседа з пятай кватэры... Болей »

Восень у Вільні
epub

Восень у Вільні

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Я прачынаюся ў апраметнай цемры і наструньваю слых. Пад вокнамі, скаланаючы паветра пошчакам конскіх капытоў, едзе брычка, а праз хвіліну па бруку цяжка грукоча хурманка. Неўзабаве хурманка спыняецца і хтосьці сіпата гукае: — Н-но, кур-рва! Міма нас каторы дзень запар возяць параненых жаўнераў. У пакоі... Болей »

Яблыневы Маёнтак
pdf

Яблыневы Маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.... Болей »

Маёнтак Рыбы
pdf

Маёнтак Рыбы


Бацкель Аляксандар І.

Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы.... Болей »

Квадратурынавы маёнтак
pdf

Квадратурынавы маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Трэцяя кніга з жыцця ў ізаляцыі, у якой адбываецца пашырэнне сцен маёнтка, спроба ўцёкаў і эксперыменты з формай. «Квадратурынавы маёнтак» складзены са сто аднаго тэксту, кожны тэкст мае свае абмежаванні колькасці словаў – іх не больш за сто на кожнае апавяданне. Кніга даследуе наваколле, пачуцці, стыхіі... Болей »

Едуць гетманы ў Слонім
pdf

Едуць гетманы ў Слонім

Вершы
Чыгрын Сяргей

Кніжку склалі вершы Сяргея Чыгрына, прысвечаныя роднай Слонімшчыне і памяці яе знакамітых людзей.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org