be

Мастацкая літаратура

Палёт над бусліным гняздом
epub

Палёт над бусліным гняздом

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

На дварэ канец траўня, і сонца грэе амаль па-летняму. Мы сядзім з сябрам на траве, прытуліўшыся спінамі да сцяны роднай школы, і слухаем, як за акном гугнявіць Элеанора Захараўна Гнядых — дзябёлая кабета, якую вучні міжсобку называюць Ужас. Школьныя вокны разнасцежаны, і чуваць, як у класе зумкаюць мухі... Болей »

Курортны аповед
epub

Курортны аповед

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Герману прысніўся страшны сон. Прыснілася, што знік Лукашэнка. Пра тое знікненне небарака дачуўся з інфармацыйнай праграмы «Панарама». Уключыў — у сне, вядома ж, — тэлевізар, а там стрыжаная дыктарка падупалым голасам паведаміла: паехаў, маўляў, гуляць у хакей і назад не вярнуў­ся… Усіх, хто штосьці... Болей »

Мішка Чобат
epub

Мішка Чобат

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Калі я вучыўся ў інстытуце… не буду казаць, у якім, быў у мяне сябар — Мішка Чобат. Займаліся мы з ім у адной групе, і Мішка той быў добрым знаўцам класічнай расейскай літаратуры. Аднойчы нават выйшаў пераможцам конкурсу мясцовых пушкіністаў. Меў ён са сваіх ведаў і сякую-такую капейчыну: кожнага году... Болей »

Ведзьма
epub

Ведзьма

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Пасля залевы сонца паліла па-чорнаму, і ў зале расчынілі вокны. Пахі цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лістоты завіслі ў паветры, перамяшаліся з пахамі парфумы, жаночага поту, віннага перагару, і дыхаць стала зусім цяжка. — Ну, хто наступны? — млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабіраючы... Болей »

Cветлай ноччу
epub

Cветлай ноччу

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Ноч была надзіва светлай. Злавесна-барвовая поўня, што ўзнялася звечара па-над Дабранскай гарой, неўзабаве праяснела, зрабілася малочна-белаю і, павіснуўшы на голлі дрымотнай таполі, заліла наваколле туманным святлом. Адбіткі гэтага святла ляжалі на чорных люстрах лужын, на абмытым начной расой таполевым... Болей »

Дваццаць крокаў дарогі
epub

Дваццаць крокаў дарогі

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

— Месца — дакладна тое? — гукнуў Мікола, выціраючы мокрую чупрыну калашыннем спартовых штаноў. — Тое, — адгукнуўся дзед Трахім, — якраз ля каменя. Тады ён, праўда, на паверхні быў, а цяпер во… у зямлю ўехаў, — дзед прысеў на камень, выцягнуў пачак «Беламору». — Можа, далей адплывем? — падаў голас Гасюта... Болей »

Карты не хлусяць
epub

Карты не хлусяць

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Па абедзе ўсчалася задуха і паветра стала такім густым, што яго, здаецца, можна было памацаць рукамі. Вуліца Прафінтэрнаўская ўражвала сваёй пустэльнасцю — нават куры, тутэйшыя заўсёднікі, некуды пахаваліся, — і толькі ў дальнім яе канцы, насупраць харчовай крамы, завіхаліся трое мужчынаў. Мужчыны ставілі... Болей »

Палёты праз цэнтр Зямлі
epub

Палёты праз цэнтр Зямлі

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Кто же они, эти загадочные «жуки», имеющие такую фантастическую популярность? — спросит читатель. Увы, это всего-навсего английский эстрадный ансамбль «Битлз» (жуки), состоящий из четырёх человек… Трое с гитарами, один ударник — и все четверо… чуть было не сказал — поют! Трудно себе даже представить... Болей »

Кава апоўначы
epub

Кава апоўначы

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Рыгор Мікалаевіч — малады, збольшага непітушчы кандыдат навук — выбег з ваннага пакоя і, пакідаючы на падлозе сляды мокрых ног, падбег да шафы. Высунуўшы шуфляду, дзе ляжала ніжняя бялізна, ён выцягнуў адтуль трыкатажныя трусы фірмы «Pumа», нацягнуў на жылістыя клубы і заклапочана спахмурнеў: жоўтая... Болей »

Тузік і Кузік
epub

Тузік і Кузік

апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Прадказанне, як вядома, справа рызыкоўная. Вось і матухна Пелагея штогоду кажа: «На габрэйскую Пасху халадэча, а на нашу — Божая цяплынь». А што маем? Чысты чацвер падаспеў, а ў паветры белыя мухі кружляюць, і Тузік з Кузікам — два ўвішныя, невядомай пароды, дварнякі, — не могуць угрэцца і сядзяць у... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org