- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі... Болей »
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »
На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа.... Болей »
Шасцёра сыноў знакамітага князя вешчуна Ўсяслава Чарадзея ўзбагацілі радаводнае дрэва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі. Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыю. Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Ўсяслава не ваяры. Зрабіць гэта наканавана было ягонай унучцы, якую... Болей »
Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна.... Болей »
Застаўшыся ў чатырох сценах самнасам з адзінотаю, ён выходзіць на галубец і, калі на суседніх галубцах пуста, ператвараецца... Бачу ў вашых вачах раздражненне: дакуль можна трываць гэтыя бясконцыя пераўвасабленні? Адзін ператварае чалавека ў дэмана, другі — у вавёрку, трэці — у сіямскага ката ці ў зялёнага... Болей »
Ён не пазнаў яе голасу, назваў яе спачатку Светай, потым Ларысай, але потым, калі яна сказала сваё імя, не адчуў аніякай збянтэжанасці. У трубцы быў фон з нейкай музычнай радыёперадачы. Яна ехала з працы і ўбачыла, што зносяць баракі. Напэўна, знясуць і той, дзе была Віцькава майстэрня. Голас гучаў роўна... Болей »
— Белавус! З-за парты падымаецца круглагаловы стрыжаны пад бокс хлопчык з аддудуранымі ружовымі вушамі. — Праінфармаваў бацькоў? Хлопчык ківае. — Прыйдуць? — Прыйдуць,— адказвае ён нясмелым голасам. — Я буду пасля ўрокаў вось тут, у кабінеце. Ясна? — Ясна. Хлопчык сядае. — Шкілет! — даносіцца... Болей »
Да позняга заседзеўшыся з кнігай, я люблю патушыць святло і сцішана пастаяць ля начнога вакна. Пастаяць, паназіраць за прыпынкам насупраць майго дома. Я часта бачу там нечую самотную ноетаць. Апошнія аўтобусы даўно пройдуць, а чалавек, наставіўшы пад снегам ці дажджом каўнер, усё чакае, адзін сярод каменных... Болей »
Паклон вам нізкі, ласкавыя мае бацюхна і матухна, ад сына вашага, якога ўжо колькі летаў вы перад вачыма сваімі не бачылі і які кожнага вечара за вас і за цябе, брат мой малодшы Глеб, моліцца, дом бацькоўскі ўспамінаючы, і ліпы нашыя, і як Глебушка малы з кацянятамі гуляў, і тое нават, як наш Малахвей... Болей »