- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені... Болей »
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой... Болей »
У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны... Болей »
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна я чытаў выбраныя і падрыхтаваныя да друку вершы Іны Фраловай, з якіх склалася яе дэбютная кніжка «Чакаю першы снег», а сёння ўжо ўчытваюся ў радкі новай кнігі «Там у светлых барах». Прызнаюся, мне было прыемна пісаць уступнае слова да першай кнігі Іны Фраловай, бо дапамагаць... Болей »
Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава... Болей »
У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі.... Болей »
Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта... Болей »
Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз... Болей »