be

Мастацкая літаратура

Дарожнае знаёмства
epub

Дарожнае знаёмства

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Празаіку Н., якога ў мінскім літаратурным асяроддзі адны называлі «маладым пісьменнікам», другія—«дзядзькам, якому пайшоў чацвёрты дзесятак» (напраўдзе яму было роўна трыццаць адзін год), прысніўся сон. Сон падзяляўся на дзве часткі. Першая: снілася нейкая дзяўчына, трохі падобная на ягоную жонку, але... Болей »

У выхадныя дні
epub

У выхадныя дні

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »

Труцень
epub

Труцень

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Увечары Алена накарміла старога, цёмна-чырвонай масці коніка — Трутня, як яна яго звала, і, запрогшы ў калёсы, паехала на канюшню. Конюх Мірончык, стары ў куфайцы і без шапкі, пачысціў ужо ставок, падмайстраваў яслі і сядзеў пад сцяною і курыў. Як толькі Алена пад’ехала, ён забурчэў: — Чаго ты іх слухала... Болей »

Спісак
epub

Спісак

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Іван Закрэвіч, загадчык клуба, выйшаў з невялікай прыбудовы фермы, дзе размяшчаўся чырвоны куток, і спыніўся на высокім ганку, аглядаючы двор. З твару яго не сышлі яшчэ сляды нядаўняе заклапочанасці, што бывае ў чалавека, які зрабіў нялёгкую, нудную для сябе, але патрэбную іншым справу: загадчык клуба... Болей »

Пісьмо
epub

Пісьмо

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перад тым як выйсці на галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца. Малады высокі лейтэнант у акуратным шынялі, перацягнутым рамянямі, з сумкаю на баку, адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным паглядам абвёў сваіх падначаленых, нібы збіраўся палічыць... Болей »

Памылка
epub

Памылка

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

— Сягоння, Аксана, ты не зусім добра ведаеш правілы, — сказаў Максім Раманавіч і лагодна паглядзеў на светлавалосую, тоненькую, у акуратнай школьнай форме дзяўчынку, што стаяла каля дошкі. Ад слоў настаўніка Аксана трошкі пачырванела і апусціла галаву, нібы прасіла тым самым у настаўніка прабачэння... Болей »

Падстрэлены
epub

Падстрэлены

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Перад самай ціхай гадзінаю поўная, павольная ў рухах медсястра хірургічнага аддзялення, якая хадзіла па калідоры і заглядала ў палаты, правярала, ці ўсе хворыя на месцах, у адной палаце ўбачыла наведнікаў. Гэта былі маладыя людзі — хлопец з дзяўчынаю; на выгляд так гадоў па дваццаць пяць ці мо нават... Болей »

Малая
epub

Малая

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Па вечаровым восеньскім праспекце няспешна ішоў малады чалавек у чорным ваўняным гарнітуры, з тонкім «дыпламатам» у руцэ. Пры хадзе адгорнутыя знізу калашыны цесна аблягалі ногі і адкрывалі снежнага колеру шкарпэткі, якія пасавалі да нізкіх чорных туфляў. Малады чалавек быў прыгожы, асабліва гэтым часам... Болей »

Заява
epub

Заява

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка. У... Болей »

Гісторыя хваробы
epub

Гісторыя хваробы

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Увосень, як толькі скончылася «бульба» і пачаліся заняткі, у інстытуце толькі і гаварылі пра стыпендыю, якая налічвалася цяпер у залежнасці ад адзнак (за кожную пяцёрку даплочвалі па пяць рублёў), і пра трагічную смерць аднаго са студэнтаў, паэта Вяргейчыка Валодзі. Улетку, у будатрадзе, ён з хлопцамі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org