- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны (закрэслена). Паважаны (закрэслена). Сцяпан Цім… (закрэслена). Не, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе пабацьку і на «вы», таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёння ўбачылі: у газеце... тваё фота! З тваім... Болей »
Вуліца яшчэ спіць, захутаная ў белы ранішні туман; спіць сваімі шэрымі, вільготнымі ад багатай расы платамі, мокрымі дрэвамі і травою ў агародах, спіць нязвыклай для вёскі цішынёю хлявоў і хат, нават пеўні яшчэ маўчаць, — а Сыч ужо тупае з веласіпедам; сам ідзе сцежкаю паўз плот, дзе цупчэй і не бярэцца... Болей »
Восень, цямнее рана. У хаце стыла, няўтульна, а выпаліць грубку — шкода дроў, невядома яшчэ, якая зіма будзе. Антоля накінула куфайку, сыпнула ў кішэню пару жмень гарбузовых семак, замкнула хату і пайшла цёмнай гразкай вуліцай на другі канец вёскі, да сяброўкі Евы, — «гуляць». Каб ведала, якая навіна... Болей »
Аднойчы здарыўся са мною выпадак, пра які доўгі час чамусьці нават успамінаць было сорамна. Было гэта ў ліпені. Я толькі што здаў сесію за першы курс інстытута і праз некалькі дзён павінен быў ехаць у сельгасатрад, у Крым, а пакуль сядзеў у сваёй вёсцы і нудзіўся. Не ведаючы, куды сябе прыткнуць, я ці... Болей »
Не ведаю, ці застаўся цяпер яшчэ дзе на Беларусі гэты звычай - кожнай вёсцы мець сваё рэлігійнае сьвята 3 і адзначаць яго? Хутчэй за ўсё не: каму цяпер да гуляў? А вось раней, гадоў дваццаць – трыццаць назад такія сьвяты лічыліся найважнейшымі. Прынамсі, не параўнаць было іх з пошлымі "акцябрскімі" ці... Болей »
Мне — трынаццаць гадоў, і я вяртаюся з лесу з поўнай сеткаю грыбоў. Іду пожняю, паўз могілкі, і доўгім аблупленым дубцом ніжу наперадзе, разбіваю бліскучую расу і мокрае белае павуцінне. Следам зморана цягнецца рабенькі шчанюк, сам сабе ціхенька скуголіць, але варта мне нагнуцца, каб пагладзіць яго... Болей »
Бяда ўсіх раўняе. Толькі пасля Чарнобыля Бляха пазнаў, што і ён чалавек. Хто б мог падумаць — дзед, лепшы колісь гаспадар на вёсцы, сам прыкульгікае да яго і будзе прасіць памагчы заўтра зарэзаць кабана. I як прасіць! «Ужо ж мне, Віця, капцы — сам бачыш... Гэта вам, маладым, як кажуць...» Успомніў, што... Болей »
Грамадзянін следчы! На ўчарашнім допыце Вы зачыталі мне новую заяву грамадзяніна Віталя Крывіцкага, які праходзіць па маёй справе як пацярпелы. Такім чынам да абвінавачвання мяне ў «нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў» дадаецца яшчэ адно: грамадзянін Крывіцкі абвінавачвае мяне ў «наўмысных дзеяннях»... Болей »
Урочышча называлася Дзікі Луг. Было яно ад вёскі кіламетраў дваццаць, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі. Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнаму двару, правяраў... Болей »
Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта... Болей »