- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся... Болей »
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.... Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая... Болей »
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі... Болей »
Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом... Болей »
Чарговая кніжка вершаў Георгія Ліхтаровіча пераканаўча даказвае, што сапраўдная паэзія можа быць не толькі дасканалай па форме, глыбокай па думцы, афарыстычнай. Гэты зборнік прасякнуты тонкім пачуццём гумару, самаіроніяй.... Болей »
Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не... Болей »
У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай.... Болей »