- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Гэта — самае поўнае выданне твораў выдатнай беларускай паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Васемнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны... Болей »
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна... Болей »
Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства... Болей »
Новую кнігу мастака Алеся Maры (Аляксея Марачкіна), знанага і як паэта, склалі дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, развагі пра жыццё і творчасць, якія мяжуюць з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў горадзе Вісбы, на шведскай выспе пасярод Балтыкі. Арганічнай часткай яе сталіся графічныя творы. Гэтае літаратурна-мастацкае... Болей »
Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы... Болей »
Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу... Болей »
Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх... Болей »
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга... Болей »