- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачалося ўсё пасля полудня. Стала вельмі душна. Сонца паўзло на захад, а задуха не толькі не спадала — гусцела і гусцела. Сарочка ліпла да спіны, мокла, як на дажджы. Тады Алена і заўважыла: на небасхіле, над цёмна-зялёнай сцяной дубняку і асінніку, пухнуць белыя горы. Іх клубы зіхацелі так, што сляпіла... Болей »
У пакоі быў адзін Слава. Заклапочаны, вельмі сур'ёзны чалавек гадоў шасці, з малатком і абцугамі поўзаў вакол грузавічка, правіў машыну, што, відаць, сапсавалася. Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых колцах, стаяў пасярэдзіне пакоя, на дарозе да канечнага пункта — кутка між печчу і дзвярыма.... Болей »
На дзевяты дзень Аня зноў пераступіла парог хаты, у якой жыла сястра Арына. У хаце нікога не было. Дзяўчына кінула на лаўку жакетку, стомлена прайшлася па пакоі. Дзе ж усе? Толькі яна падумала гэта, як у сенцах бразнула клямка і ўбегла ўстрывожаная бялявая Лорка, Арыніна дачушка. — Цёця Аня! — узрадавана... Болей »
Шкада было кожнай хвіліны, што марна прападала, але ўсё, нібы знарок, ішло насуперак. Спачатку доўга не ўдавалася знайсці цягнік, каб пад'ехаць паўсотні кіламетраў. Эшалоны, якія праходзілі і якія стаялі тут,— або ішлі ў другі бок, або няхутка павінны былі адпраўляцца. Калі Васіль даведаўся, што на станцыю... Болей »
Маша ўвайшла ў хату і пачала моўчкі распранацца. Развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Распраналася яна марудна — ад утомы, што роўным цёплым цяжарам наліла цела. — Ад Сямёна нічога не было? — спытала яна, зірнуўшы на свякруху пільнымі, знарок спакойнымі вачыма. Хоць... Болей »
Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную... Болей »
Машыніст выглянуў. Ён не першы раз занепакоена выглядаў з акна. На пачарнелых снежных дарогах усё часцей віднеліся нямецкія аўтамашыны, цягачы з гарматамі, натоўпы салдат, коннікі, фурманкі са скрынкамі і клункамі. Часамі ўсё гэта цягнулася бесперапынна, нагадваючы вялікіх чарвякоў. Абапал дарог усюды... Болей »
Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада... Болей »
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам. Першы том склалі апавяданні і аповесці Івана Мележа. У томе публікуецца... Болей »
Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне... Болей »