be

Мастацкая літаратура

Каменны патоп

Каменны патоп


Холер Франц

У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёска Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі... Болей »

Паўночны вецер для спелых пладоў

Паўночны вецер для спелых пладоў


Станкевіч Юры

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі... Болей »

Брамнік заўжды самотны

Брамнік заўжды самотны


Станкевіч Юры

Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае... Болей »

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі


Пінчук Яніна

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную... Болей »

Зіма Гюнтэра

Зіма Гюнтэра


Маркас Хуан Мануэль

Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень... Болей »

Плошча Калумба

Плошча Калумба


Сяргей Лапцэвіч

Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы.... Болей »

Трынаццаць дзён

Трынаццаць дзён


Кудласевіч Анатоль

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя... Болей »

Уязная віза

Уязная віза


Герус Барыс

Раман польска-ізраільскага пісьменніка і перакладчыка, уладальніка Ганаровай адзнакі ўрада Польшчы Барыса Геруса дазваляе наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Ўсходняй Еўропы. Перадусім твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды... Болей »

Дрэва навальніцы
pdf

Дрэва навальніцы

лірыка
Голуб Юрка

«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню.... Болей »

Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

Без цэнзуры
Быкаў Васіль

Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org