- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі... Болей »
У кнізе паэзіі Эдуарда Дубянецкага — роздум над складанымі праблемамі быцця, трывога і боль за драматычны лёс роднага краю, спадзяванні на асабістае шчасце і мары пра духоўнае ўзвышэнне чалавека. Тут змешчаны творы філасофскай, любоўнай і грамадзянскай лірыкі, вершы, напісаныя ў розных відах і жанрах... Болей »
"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі... Болей »
Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў... Болей »
Зборнік аповедаў Уладзімера Караткевіча прадстаўляецца ўвазе чытачоў на “Камунікаце. Хіба шмат для каго з хлапцоў і дзяўчатаў Караткевічава Беларусь сталася той Беларусьсю, за якую ў сэрцы ўзрастаў гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці. Уладзімер Караткевіч – беларускі пісьменьнік і паэт, які стаў клясыкам... Болей »
“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі... Болей »
Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне... Болей »
Зборнік вершаў “Быў. Ёсьць. Буду.” — апошняя, разьвітальная кніга Уладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў. Чытае Андрэй Каляда.... Болей »
Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай... Болей »
Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці... Болей »