- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая кніга літаратара Наваполацка і ўдзельніка творчага аб’яднання “Крылы” Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў у апошнія гады. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае... Болей »
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »
У зборнік увайшлі эпісталярна-публіцыстычныя творы, напісаныя ў форме звароту да рэальнай Асобы, ва ўшана-ваньне яе патрыятычнай і грамадзянскай чыннасьці на мацерыку Бацькаўшчыны. Вершы-прысьвячэньні ствараліся пры сьвячэньні галін радаводнага дрэва, знакавых падзей, духоўных і пачуцьцёвых пратубэранцаў... Болей »
Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з... Болей »
Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў i фота мастака i пісьменніка. Характарызуючы жанр, у якім напісаныя ягоныя вершы, сам аўтар робіць акцэнт на форме, называючы іх своеасаблівымі "рэчытатывамі". "У Швецыі адзін з крытыкаў назваў гэта "культурным рэпам", – кажа спадар Плакс. İ дадае: "Гэта... Болей »
Рыфма пасля доўгіх пакутаў сумеснага жыцця з рытмам нарэшце вырашыла з ім развесціся. Па-першае, ён увесь час ёй здраджваў, па-другое, падчас спатканняў у ложку літаральна яе гвалціў, і яна не мела ніякага задавальнення ад сумеснага жыцця. Але самае балючае для яе былі яго заняткі гісторыяй — начытаўшыся... Болей »
Кнігу Alter Nemo складаюць лірычна-мэтафізычныя тэксты, аб’яднаныя пошукам межаў чалавечага існаваньня. Ці маем мы рацыю, калі лічым сабою тое, што носім пад скурай і вопраткай, пад абалонкаю нашых думак і ўчынкаў? Мы існуем ня столькі ўнутры, колькі звонку сябе, і таму нараджэньне — далёка ня першая... Болей »
У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю.... Болей »
Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў... Болей »
Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.... Болей »