be

Мастацкая літаратура

Збор твораў у пяці тамах
pdf

Збор твораў у пяці тамах

Крычныя артыкулы, успаміны, літаратурныя запісы, вушацкі словазбор
Барадулін Рыгор

О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і... Болей »

Аратай, які пасвіць аблокі
pdf

Аратай, які пасвіць аблокі

Сяброўскае слова, эсэ і некананіэаваныя ўспаміны
Барадулін Рыгор

Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў... Болей »

Адам і Ева
pdf

Адам і Ева

лірыка
Барадулін Рыгор

У кнігу Рыгора Барадуліна «Адам і Ева ўключаны лепшыя вершы і паэмы з ранейшых зборнікаў, а таксама новыя творы. Паэт Рыгор Барадулін належыць да пакалення пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў літаратуру ў пяцідзесятыя гады; пакалення, на вачах якога па блакітных дарогах Бацькаўшчыны прагрымела крывавая вайна;... Болей »

Абсяг
epub pdf

Абсяг

Лірыка
Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »

Абразы без абразы
pdf

Абразы без абразы

Сяброўскія шаржы і эпіграмы
Барадулін Рыгор, Куксо Кастусь

Пад адным дахам вясёлай хаты, якая завецца кніжкай-малышкай, сабраліся вядомыя людзі розных жанраў — пісьменнікі, мастакі, артысты, дзеячы кіно i тыя, хто дбае пра кнігу. Званні i заслугі не ўказваюцца — народ ведае сваіх герояў. Алфавітны прынцып размяшчэння самы дэмакратычны. Калі чытач, ён жа i глядач... Болей »

Воз вёз лёс
pdf

Воз вёз лёс

хуткамоўкі
Барадулін Рыгор

Кніга хуткамовак Рыгора Барадуліна. Калі чалавек хоча каб яго лепш пачулі, ён рыхтуецца да размовы з дапамогай хуткамовак.... Болей »

Быць! = To Be!
pdf

Быць! = To Be!


Барадулін Рыгор

Дваццаць гадоў таму пакінулі родны дом, родны кут людзі. Не сотні, не тысячы — мільёны. Чарнобыльская бяда вырвала іх, з коранем, з роднай зямлі і расцерушыла па чужых гарадах і вёсках. Многія памерлі ад невылечных хвароб, іншыя хварэюць. «Мірны» атам зрабіў сваю д'ябальскую справу. Атам жа не ведае... Болей »

Нячывелле
pdf

Нячывелле

Апавяданні, публіцыстыка, дакументы
Якавенка Васіль

Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу.... Болей »

Перакулены час
epub fb2 mobi pdf

Перакулены час

раман
Южык Міхась

Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў... Болей »

Мёртвае дрэва
fb2 mobi epub pdf

Мёртвае дрэва

Апавяданні, аповесць
Южык Міхась

У зборніку “Мёртвае дрэва” сабраныя разам апавяданьні і аповесьць аўтарства беларускага пісьменьніка Міхася Южыка. Усе творы сабраныя пад вокладкай выданьня “Мёртвае дрэва” – прасякнутыя псыхалягічнасьцю, дынамічныя ў разьвіцьці сюжэтнай лініі ды напоўненыя хрысьціянскай маральлю. Аўтару ўдаецца перадаць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org