be

Мастацкая літаратура

Мая душа
pdf

Мая душа


Лобан Ірына

Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся... Болей »

Выбраная лірыка 30zł

Выбраная лірыка


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010... Болей »

Вуліца тыгровых архідэяў
mp3 pdf

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003
Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя... Болей »

Богава дрэва
pdf

Богава дрэва

Вершы
Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі А.Куляшова Ніны Мацяш аб'яднаны адной тэмай духоўнасці. Паэзія Н.Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах... Болей »

Cіні карабель у блакітным моры плыве
mp3

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці
Дубавец Сяргей

Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, – у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».... Болей »

Насустрач
pdf

Насустрач

Публіцыстыка, эсэ
Законнікаў Сяргей

Зборнік эсэ і артыкулаў вядомага беларускага пісьменьніка і публіцыста Законьнікава раскрывае яго адчуваньне і бачаньне Беларусі і беларускіх праблемаў. Заўсёды “са шчымлівым болем у сэрцы” Сяргей Законьнікаў верыць і лепшую долю Беларусі і беларускага народу. Артыкулы і эсэ розных гадоў на самы актуальныя... Болей »

Пах зоркі
pdf

Пах зоркі


Бялячыц Рычард

Кніга паэзіі Рычарда Бялячыца, складзеная з твораў апошніх трох гадоў, запрашае чытача зазірнуць у мінулае Бацькаўшчыны, па-філасофску падысці да жыццёвых з’яў сучаснасці, запыніцца на лірычнай пачуццёвай ноце. Паэма “Літоўка” натуральна “вырасла” з-пад Навагрудка ў вобраз жанчыны, якая нараджае, засцерагае... Болей »

Белорусы между небом и землей
pdf

Белорусы между небом и землей

Хроники Анатолия Козловича
Козлович Анатолий

Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця... Болей »

Міларусь
pdf

Міларусь

апавяданні, аповесць
Вольскі Лявон

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.... Болей »

Рыцары і дойліды Гародні
mp3 pdf

Рыцары і дойліды Гародні


Краўцэвіч Алесь

7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org