- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць... Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.... Болей »
Дзякуй Богу, не перасыхае крыніца роднай мовы. Яе жывіць новая плынь маладых творцаў з розных куткоў нашай Беларусі. У гэтым вы пераканаецеся, калі прачытаеце вершы Алеся Бараноўскага. Ён парадуе вас мілагучнасцю паэтычнага радка, шчырасцю пачуцця і празрыстасцю мастацкага вобраза.... Болей »
Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае... Болей »
У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.... Болей »
Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя... Болей »
Кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.... Болей »
Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах... Болей »