- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй... Болей »
Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »
Аповесць “На службе князя Радзівіла” прысвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагоддзя. Жывая мова, цікавыя апісанні робяць кнігу даступнай ўсім, незалежна ад узросту і гістарычнай адукацыі. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, які... Болей »
Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія... Болей »
Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была... Болей »
Пятнаццаць уласных вершаваных кніжак падаравала Ніна Мацяш беларускім чытачам. У іх ліку зборнікі “Агмень” (1970), “Удзячнасць” (1973), “Ралля суровая” (1976), “Прыручэнне вясны” (1979), “Поўны келіх” (1982), “Жнівень” (1985), “Паварот на лета” (1986), “Шчаслівай долю назаві” (1980), “Я вас люблю” (1998)... Болей »
Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі і беларускіх філолагаў замежных вучэльняў. У хрэстаматыі змешчаны творы вядомых і ананімных аўтараў XVIII–ХІХ стагоддзяў, вывучэнне якіх прадугледжана новай праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры. Сярод... Болей »
Альманах мае быць люстэркам літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Альманах – гэта вяртанне ў кантэкст беларускае літаратуры корпуса тэкстаў, створаных беларусамі пераважна на Беларусі, пра беларусаў ды Беларусь і дзеля беларусаў.... Болей »
У другі выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Другіх навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 верасня 2001 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы... Болей »
У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя... Болей »