be

Мастацкая літаратура

Nasze seło

Nasze seło

prawda i wydumane
Plewa Jerzy

Autor czterech popularnonaukowych, bogato ilustrowanych książek o wsiach w gminie Czyże: „Kuraszewo - lata minione", „Lady, Leniewo, Podrzeczany - na bielskim hostinciu”, „Kojły, Osówka, Szostakowo - tam, gdzie carowie bywali..." oraz „Czyże, Łuszczę -wsie królewskie”, które w ciekawej i przystępnej... Болей »

Зэкамерон

Зэкамерон

Дакументальны раман
Знак Максім

«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Як і героі несмяротнага твора Джавані Бакача, да якога адсылае як назва, так і форма «Зэкамерона», героі гэтай кнігі стараюцца з гумарам ставіцца да няпростых... Болей »

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя,
pdf

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя,

Даследаванні і матэрыялы
Хаўстовіч Мікола

Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых... Болей »

Вандроўка ў Чыкага
pdf

Вандроўка ў Чыкага

Іранічна праўдзівая аповесць
Палубятка Язэп

Амаль дакументальная аповесць. Другі том сатырычнай гісторыі Беларусі. Той, хто ведае атачэнне аўтара па жыцці, лёгка пазнае ў большасці герояў абсалютна канкрэтных дзеячоў беларускага “дэмакратычнага” руху 90-х гадоў 20-га стагоддзя. Аўтар быў удзельнікам гэтага руху і гэтай вандроўкі, а таму яму можна... Болей »

Прыгоды Мармулка
pdf

Прыгоды Мармулка

Аповесць
Палубятка Язэп

Аповесць падае замалёўкі з кругаверці падзей першай паловы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Яшчэ ходзяць “зайчыкі”, і пад выспяткамі лёсу галоўны герой, выпускнік філфака слыннага ў свеце ўніверсітэта, сам, як той заяц, туляецца па сталіцы маладой дзяржавы і разпораз уваходзіць у стасункі з самымі рознымі, добрымі... Болей »

Выбраныя вершы

Выбраныя вершы


Ласкер-Шулер Эльза

Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе... Болей »

Вершы

Вершы


Антоныч Багдан Ігар

Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя... Болей »

Выбраныя вершы

Выбраныя вершы


Шленгель Уладыслаў

Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914 - 1943) - польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ. дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай... Болей »

Выбраная паэзія

Выбраная паэзія


Сарбеўскі Мацей Казімір

Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў ХVІІ ст., бо яшчэ пры жыцці займеў мянушку "хрысціянскага", або "сармацкага", Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі... Болей »

З паэзіі аўстралійскіх абшараў

З паэзіі аўстралійскіх абшараў


Лоўсан Генры

Генры Лоўсан (1867 - 1922) - паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўных класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org