- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэба сказаць, што гэта мы вырашылі своечасова: калі амаль увесь свет закрыўся, мы збягаем з заапарку і ладзім суботнік духу. Ды і трэба ж ударыць па кіламетрах, пакуль яшчэ цэлыя. Можна, канечне, і дома сядзець у абдымку з коткай і паціху шызець, але гэта як пры гульні ў выбівалы стаяць пасярод пляцоўкі... Болей »
Набокаўскае лета нейкае: сена і сухое лісце ўвесь жнівень. Ці не вельмі маляўніча? Зусім не. Ад абзацаў з апісаннем транспарту, усялякіх дубоў, кусцікаў, сабораў абяцаю вас пазбавіць. Я заўважыў, што аўтобусаў усюды ў мяне хапае. Так што няхай апісанне поту ды іншае застаецца класікам. Ды і ці варта... Болей »
Увогуле, не ведаю як цяпер, але тады лічылася крутым пахваліцца, што паглядзеў нейкія фільмы вышэй за 6+. Нават калі толькі схапіў мімаходзь урывак у тры хвіліны, а пасля прагналі спаць, цябе ўсё роўна разрывае ад датычнасці да забароненага. І замест праўды пра 90 секунд заліваеш пра ўсе 90 хвілін. Мне... Болей »
Прыдумаць навагодняе жаданне... Здавалася б, што тут складанага, калі свята заспела цябе падчас вайны? Жаданне – тое самае, агульнае для ўсіх – месяц за месяцам не сыходзіць з вуснаў, і менавіта з ім узнімаюцца ўсе келіхі, шклянкі і конаўкі. Але... не загадваць жа тое самае другі год запар? Наваспечаны... Болей »
На глянцавай старонцы моднага часопіса вялікімі літарамі надрукаваны загаловак: «Дзе ты была сёння ўночы?» Некалі з гэтых простых словаў пачалася гісторыя, якая ледзь не скончылася для мяне трагічна. Дагэтуль не магу спакойна яе ўспамінаць. Мой бадзёры настрой выслізнуў з утульнае рэдакцыйнае кавярні... Болей »
У машыне, на прыборнай панэлі, ляжыць малюнак-аплікацыя маёй малодшай школьніцы. Кветка з буйнымі пялёсткамі, і ўнутры пялёсткаў – дробна парванымі шматкамі паперы выкладзены рознакаляровы ўзор-выцінанка. Такая сабе мандала. Бяру ў рукі, каб разгледзець бліжэй. Зроблена старанна, ніводны шматочак не... Болей »
Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і... Болей »
Ехаў у Гомель. Глядзеў у вакно. Белае поле пад шэрым небам, а за полем вёска – белыя дахі, а з комінаў дым… Дзіўна, але і праз шкло імклівага цягніка адчуў казытлівы водар таго дыму. Усміхнуўся, але ніхто маёй усмешкі не заўважыў – маска. (фрагмент)... Болей »
Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са... Болей »
Слёзы капалі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, таму што я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна.... Болей »