be

Мастацкая літаратура

Шчаслівае месца
epub

Шчаслівае месца

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася... Болей »

На пыльнай дарозе
epub

На пыльнай дарозе

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем.... Болей »

Самы шчаслівы чалавек
epub

Самы шчаслівы чалавек

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай... Болей »

Ішоў на вайну чалавек
epub

Ішоў на вайну чалавек

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы... Болей »

Народны камісар
epub

Народны камісар

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Сцежка вяла ад прыстані ўгору, і я неўзабаве перайшоў па дашчаным мастку глыбокую аўражыну, на дне якой цёк ледзь прыкметны ручай. Далей сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. З узгорка ўвесь гарадок быў як на далоні. Раней такія гарадкі называлі пазаштатнымі.... Болей »

Сустрэча на пероне
epub

Сустрэча на пероне

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Праз адчыненую брамку Максім выйшаў на перон. Было каля дзесяці гадзін — з гарадка аўтобус рушыў а палавіне дзясятай і свае тры кіламетры праехаў хутка, балазе, што спыняцца нідзе не давялося: да самага вакзала на шашы нікога не сустрэлі. Да прыходу цягніка яшчэ заставалася часу, і Максім захацеў абысці... Болей »

Жыве ў крайняй хаце ўдава
epub

Жыве ў крайняй хаце ўдава

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Васіля Антонавіча разбудзілі галасы: нехта праходзіў па сцежцы паўз хлеў, дзе спаў ён на сене — на дзвюх ношках малочнае брыцы, якую гаспадыня ўскінула пад самы вільчык, на сасновыя жэрдзі, — і засмяяўся на ўсю вуліцу. Пасля пачуўся хваравіты кашаль. І раптам нібы прарвалася ноч: прачнуліся па дварах... Болей »

У баку ад дарогі
epub

У баку ад дарогі

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Асколкамі былі забіты чацвёра салдат з другога ўзвода і паранены ў жывот камандзір роты Сямён Кажанаў. Пакуль хавалі забітых, санінструктар перавязаў параненага. Капітан ляжаў крокаў за сто ад дарогі, на паляне, куды яго... Болей »

Бульба
epub

Бульба

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Уранні прыйшлі нашы — спачатку па Зацішанскім бальшаку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка паказалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся... Болей »

Маці
epub

Маці

Апавяданне
Чыгрынаў Іван

Сонца амаль на вачах пабольшала, зрабілася чырвонае. На зямлі, ужо як на дражджах, вырасталі цені; на вадзе, на самай сярэдзіне возера, пераліваліся, бліскаючы пазалотаю лускі, быццам жыравалі там касякі маленькіх рыбак. Над Бароўкай, двароў на сорак вёскай, якая падступалася паўкругам да возера (па... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org