- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка... Болей »
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі... Болей »
“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст.... Болей »
Мая першая сустрэча з Дар’яй Ліс адбылася ў 2009 на літаратурным семінары “Бязмежжа” на Падляшшы. Голас чула раней, у радыёперадачах, чысты, па-дзіцячаму цёплы, смяшлівы. Траплялі ў поле зроку і яе вершы, таксама чыстыя, светлыя, вельмі аптымістычныя і нейкія такія натхнёныя, не ўмею нават акрэсліць... Болей »
Шаноўны чытач! Кніга вядомага журналіста, публіцыста і паэта Сяргея Ваганава, якую ты трымаеш зараз у руках, нездарма мае назву «Праз межы Часу», бо непасрэдна ці ўскосна ахоплівае падзеі, сэнсы, грамадскія настроі, што віравалі і віруюць у жыцці краіны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён.... Болей »
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і... Болей »
Вершы Ярыны Дашынай, змешчаныя ў гэтай кнізе, уражваюць арыгінальнасцю мастацка-паэтычнага адкрыцця з першых радкоў. Гэта гаворыць аб тым, што як сама паэтка, так і яе лірычная гераіня — неардынарныя асобы, якія пастаянна знаходзяцца ў экзістэнцыяльным пошуку. Імправізуючы на струнах душы, мастачка слова... Болей »
Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру... Болей »
Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?... Болей »