be

Мастацкая літаратура

Смак жыцця
html pdf

Смак жыцця

Вершы, апавяданні
Анішэўская Алена

Tempus fugit ... czas ucieka, tempus edax rerum ... czas — pożeracz rzeczy — tak pisał Owidiusz w swych Metamorfozach. Pozostaje jednak pamięć, jej postoje, wydające sygnały, impulsy i podniety, które są tym silniejsze, im większe było zakorzenienie w określonej kulturze, w „ziemi rodzinnej”, „ojczystej... Болей »

Птушкі
pdf

Птушкі


Манцэвіч Наста

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.... Болей »

Лісты да брата
pdf

Лісты да брата

Проза
Сіўчыкаў Уладзімір

Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць... Болей »

Дыялог
pdf

Дыялог


Сіўко Франц, Станкевіч Юры

Гэтае выданне – своеасаблівая анталогія твораў, аб’яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з’явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко “Удог” і раман Юрыя Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” маюць як гарачых прыхільнікаў... Болей »

Не завіце радзіму малой
pdf

Не завіце радзіму малой

кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

Аўтара кнігі, багатай жанрава і тэматычна, найбольш хвалююць будучыня бацькаўшчыны, апаленай Чарнобылем і абцяжаранай бальшавіцкай спадчынай, лёсы яе сыноў і дачок, дарагіх яго сэрцу людзей.... Болей »

Плебейскія гульні
pdf

Плебейскія гульні


Сіўко Франц

Змешчаныя ў зборніку аповесці — вынік творчых пошукаў аўтара на працягу прамінулага пяцігоддзя. Не прэтэндуючы на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі, пісьменнік падае і аналізуе падзеі сучаснага жыцця так, як яны яму бачацца ў звязку з яго асабістым жыццёвым досведам, уласнымі маральнымі прыярытэтамі.... Болей »

Бліскавіцы
pdf

Бліскавіцы

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы” — унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаныя творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя... Болей »

Беларуская літаратура
pdf

Беларуская літаратура

школьныя творы кароткі пераказ і аналіз
Верціхоўская Марыя

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх... Болей »

Дзверы, замкнёныя на ключы

Дзверы, замкнёныя на ключы


Рыжкоў Віталь

Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 па 2010 год, асобны раздел склалі паэтычныя пераклады. На аўдыёдадатку да кнігі змяшчаюцца пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.... Болей »

Покліч самотнага неба
pdf

Покліч самотнага неба

вершы, паэма
Дубянецкі Эдуард

Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org