be

Мастацкая літаратура

Шэсць кароткіх гісторый
epub

Шэсць кароткіх гісторый


Сцяпан Уладзімір

Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве... Болей »

Настальгія
pdf epub

Настальгія

Вершы
Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы.... Болей »

Аўтобус
epub

Аўтобус

амаль рэальнасць
Гапееў Валеры

Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі... Болей »

Магазін згубленых рэчаў
epub

Магазін згубленых рэчаў

магчымая рэальнасць
Гапееў Валеры

З працы зайшоў да сябра, паправіў яго сістэму ў камп’ютары, вяртаўся дамоў ускраінай горада. І пабачыў невялічкі магазінчык, заціснуты між двух прыватных дамоў. Шыльда здзівіла: «Магазін згубленых рэчаў». Адразу ўспомніў пра сваю любімую ручку. Чарнільную. Яна была цяжкая, металічная, але зручная. Пяро... Болей »

На канале
epub

На канале

містычная рэальнасць
Гапееў Валеры

Мы сустрэліся абодва маладыя: я – малады аўтар, а ён – проста малады чалавек. Ён сядзеў у зале чакання і чытаў кнігу. Ля яго было вольнае месца, я падсеў, крадком зазірнуў, што ён чытае. Аказалася, гэта таўсценная кніга ў яго руках мела назву «Эстэтыка і літаратурная крытыка» Пятра Вяземскага. Але чытаў... Болей »

Game begins!
epub

Game begins!

віртуальная рэальнасць
Гапееў Валеры

Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш… Генку душыла злосць – адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту – нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма… Набрыдзь… Аська ў ігноры, на форуме Генка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка. Гніда! Прысмактаўся... Болей »

Сертыфікат
epub

Сертыфікат

школьная п’еса у 4 дзеях
Гапееў Валеры

Ну як, табе падабаецца? Ды ведаю я, што не з маім голасам... Слухай, ты на фінальнай гульні будзеш ад газеты? А капітана нашага сфатаграфуеш? Давай, ты мне абяцаў, што здымак Ірыны будзе на першай старонцы. Хто, мы прайграем?! Ну не, прайграць мы не можам ніяк. Гэта гульня – як заключны акорд песні.... Болей »

Ксюхіна поле
epub

Ксюхіна поле

Аповесць
Гапееў Валеры

– Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць? Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула – усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася. Але Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне – ён дакладна ведаў, што бабуля яго пачула. І таму спакойна... Болей »

Я размалюю для цябе неба
epub

Я размалюю для цябе неба

Аповесці, апавяданні. Рэальнасць, містыка, фантастыка
Гапееў Валеры

Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але... Болей »

Першы боль, або Доказ закона прыгажосці
epub

Першы боль, або Доказ закона прыгажосці

Аповесць
Гапееў Валеры

Увесь чэрвень паліла сонца. Кацярына за вечар выцягвала са студні да 20 вядзёр вады – усё палівала, і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнулася, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org