- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў... Болей »
У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці».... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца... Болей »
Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку.... Болей »
Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна... Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »
Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень... Болей »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
У кнізе даследуюцца важкія старонкі беларуска-ўкраінскага летапісу дружбы, асвятляюцца этапы нацыянальнага самавызначэння беларусаў і ўкраінцаў, ідэйна-эстэтычныя пошукі нацыянальных літаратур. Навуковая аналітычнасць, аўтарскія адкрыцці абапіраюцца на паяднанне традыцыйных і новых даследчыцкіх канцэпцый.... Болей »