be

Літаратуразнаўства

Янка Купала - перакладчык

Янка Купала - перакладчык

літаратурна-крытычныя артыкулы
Палітыка Дзмітрый

Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў.... Болей »

Жыў на свеце дзед Васіль
pdf

Жыў на свеце дзед Васіль

Кніга абразкоў пра Васіля Вітку, ягоны час і сяброў
Бензярук Расціслаў, Крысько Вісарыён

Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...... Болей »

Аўтографы
pdf

Аўтографы

Эсэ, абразкі, вершы
Бензярук Расціслаў

Аўтографы — гэта не толькі радкі, пакінутыя на старонках кніг. Шматлікія незабыўныя сустрэчы з цікавымі, неардынарнымі людзьмі, наведванне мясцінаў, што захоўваюць памяць пра іх, — гэта таксама своеасобныя аўтографы, якія ўтрымліваюцца ў архівах аўтара.... Болей »

Пераклаў Якуб Колас...
pdf

Пераклаў Якуб Колас...


Рагойша Вячаслаў

У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага... Болей »

Шлях да майстэрства
pdf

Шлях да майстэрства

Станаўленне мастацкага стылю Кузьмы Чорнага
Адамовіч Алесь

Мастацкі талент — з'ява прыродная. Але ў таленце асобнага чалавека скандэнсаван вопыт многіх пакаленняў людзей. «Кожны духоўна здаровы чалавек — па словах Горкага — уяўляе сабой як бы туга згорнутую хартыю, спісаную ўражаннямі гістарычнага быцця яго племені, продкаў. У шчаслівых умовах гэтая хартыя... Болей »

Янка Купала i рамантызм
pdf epub

Янка Купала i рамантызм


Багдановіч Ірына

Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі.... Болей »

"Мудрости зачало и конець... " або Спакушэнне Скарыны
pdf

"Мудрости зачало и конець... " або Спакушэнне Скарыны

П'еса
Штэйнер Іван

2012 год - адметны для Беларусі, бо гэта і Год кнігі, і 6 жніўня гэтага года спаўняецца 495 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. У п'есе Івана Штэйнера на фоне гісторыка-культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і ўсей Еўропы пачатку XVI стагоддзя паказана постаць славутага беларуса Францыска Скарыны... Болей »

Удзячнасць і абавязак
pdf epub

Удзячнасць і абавязак

літаратурна- крытычныя артыкулы і нататкі
Гілевіч Ніл

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць... Болей »

У пошуках слонімскіх скарбаў
pdf epub

У пошуках слонімскіх скарбаў

Гісторыка-краязнаўчыя, журналісцкія і літаратурныя нататкі
Чыгрын Сяргей

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць... Болей »

Слонімскія падмуркі
pdf epub

Слонімскія падмуркі

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей

Працуючы над будучым энцыклапедычным даведнікам “Літаратурныя мясціны Беларусі”, я пераканаўся, што “салаўіныя”, паэтычныя гнёзды “кучкуюцца” пераважна па суседству. У адных рэгіёнах іх болей, у іншых — меней. Але абсалютна пустынных, ненаселеных пісьменнікамі мясцін не бывае. Зямля, нараджаючы сваіх... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org