be

Літаратуразнаўства

Лёсам пазнанае
pdf

Лёсам пазнанае

Выбраныя літаратурныя партрэты і нарысы
Калеснік Уладзімір

Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака... Болей »

Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…
pdf

Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…

паэзія У. Караткевіча і класічныя традыцыі
Штэйнер Іван

У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэтычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце славянскіх і еўрапейскіх традыцый, паказана сувязь лірыкі паэта з класічным жывапісам і прозай, вылучаны асноўныя адметнасці паэтыкі.... Болей »

Жыццёвыя клопаты
pdf

Жыццёвыя клопаты

Літаратурная крытыка, публіцыстыка
Мележ Іван

У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.... Болей »

Белорусский эротический фольклор
djvu

Белорусский эротический фольклор


Эротическая тематика присуща практически всем жанрам традиционного фольклора белорусов. Женщина и мужчина, их любовные и интимные переживания с разной степенью «прозрачности» описаны в произведениях устного народного творчества, представленных в данном томе. Такие тексты включали в свои сборники Е. Романов... Болей »

Свой сярод чужых
pdf

Свой сярод чужых

Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча
Мартыненка Вітаўт

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора... Болей »

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)
pdf

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія
Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў

Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе... Болей »

Беларуская літаратура
pdf

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання
Лазарук Міхаіл, Логінава Таццяна

Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку... Болей »

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага
pdf

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага


Хаўстовіч Мікола

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў... Болей »

Як само жыццё
pdf

Як само жыццё

Кніга бягучай крытыкі
Гніламёдаў Уладзімір

Уладзімір Гніламёдаў актыўна працуе ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве. Выйшлі ў свет яго кнігі «Традыцыі і наватарства» і «Упоравень з векам». У кнізе «Як само жыццё» ён звяртаецца да творчасці А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Дзяргая і іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў, раскрывае іх творчую... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org