- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З часу нараджэння Францішка Багушэвіча мінула 150 гадоў. Яго спадчына, вядомая чытачу, шырока даследавана сучасным літаратуразнаўствам, архівы паэта, на жаль, не ацалелі. Аўтару кнігі ўдалося аднавіць шмат якія старонкі жыццёвага шляху паэта, яго асяроддзе, паказаць Ф. Багушэвіча ў Пецярбургу, Доцішках... Болей »
Раскрываецца спецыфіка мовы мастацкай літаратуры, паказваецца, як аналізаваць (для лепшага разумення ідэйна-эстэтычнага зместу твора) разнастайныя «моўныя цяжкасці», што нярэдка сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах. Падаюцца ўзоры лінгвістычнага аналізу асобных твораў. Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей... Болей »
Аўтар кнігі Сяргей Чыгрын са Слоніма распавядае пра няпросты і трагічны лёс вядомых і малавядомых беларусаў нашай Бацькаўшчыны. Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса... Болей »
“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю... Болей »
Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму... Болей »
Апісваюцца каля 600 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якія па розных прычынах не трапілі ў двухтомны “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” (Мінск: БелЭН, 1993) і дагэтуль не характарызаваліся ў існуючых акадэмічных і іншых слоўніках. У многіх выпадках гэта выразы, што ўзніклі зусім... Болей »
Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў... Болей »
У даведніку Леаніда Маракова прыводзяцца ўпершыню сабраныя аўтарам звесткі пра літаратараў Беларусі, якіх рэпрэсавалі ўлады царскай Расіі і савецкай дзяржавы, польскія, нямецкія і іншыя рэжымы.... Болей »
У трохтомным энцыклапедычным даведніку, які падрыхтаваў Леанід Маракоў, прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, якіх рэпрэсавалі ўлады царскай Расіі і савецкай дзяржавы, даваенны польскі, фашысцкі і іншыя рэжымы.... Болей »
У трохтомным энцыклапедычным даведніку, які падрыхтаваў Леанід Маракоў, прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, якіх рэпрэсавалі ўлады царскай Расіі і савецкай дзяржавы, даваенны польскі, фашысцкі і іншыя рэжымы.... Болей »