- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман сучаснай пісьменніцы з ГДР – твор антыфашысцкай накіраванасці. У цэнтры рамана – работы гітлераўскага вермахта над стварэннем зброі масавага знішчэння, з дапамогай якой нямецкае камандаванне спадзявалася дамагчыся пералому ў ходзе другой сусветнай вайны. Пісьменніца апісвае падзеі, сведкай якіх... Болей »
Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям.... Болей »
Praŭdu kažuć ludzi, što "knižki majuć svoj los". Heta prykazka, jak nia treba lepš, spraŭdžajecca na knižcy "Śledam za Chrystusam", jakuju vypuskajem u śviet. Na biełaruskuju movu pierakłaŭ hetuju knižku dr. Stanisłaŭ Hrynkievič 26.VIII.1924 h. Astavałasia pierahledzić, papravić rukapis, znajści vydaŭca... Болей »
«Блакадная кніга» — гэта кніга пра трагічныя дні ленінградскай блакады, бяспрыкладную мужнасць і стойкасць абаронцаў горада на Няве, якія засталіся ў неймаверна цяжкіх умовах сапраўды савецкімі людзьмі, адданымі Радзіме. Аўтары, працуючы над кнігай, выкарыстоўвалі дзённікі і расказы ленінградцаў, што... Болей »
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць... Болей »
Цяжка вызначыць, калі з’явілася назва Беларусі і беларускага народу. Ва ўсякім разе, гэтым імем наш народ звецца з вельмі даўняга часу; бязпрэчна і тое, што назва Беларусь з’явілася значна раней чым назвы Вялікая і Малая Русь. Гэта найменне з’явілася прыблізна тады, калі ў канчатковай форме пачынае складацца... Болей »
У апошні час па пытанню аб вясковай абшчыне ў межах Літоўска-рускай дзяржавы з’явілася ў літаратуры два супрацьлеглыя меркаванні. Праф. Уладзімірскі-Буданаў у вельмі ўдалым сваім артыкуле аб формах сялянскага землеўладання ў літоўска-рускай дзяржаве , паказаў на нешматлікія дадзеныя аб вясковай абшчыне... Болей »
Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца... Болей »
Тут сабраныя пераклады выбраных вершаў на 32 мовы сьвету. Найбольш лічэбна пададзены пераклад на польскую мову. Па-польску па свайму жаданьню перакладалі чатыры перакладчыкі: Ірэна Грынцэвіч, Адам Паморскі, Чэслаў Сэнюх, Рамуальд Мячкоўскі. Паэтэса Ірэна Грынцэвіч раней пераклала дзьве мае кнігі вершаў... Болей »
До книжки відомого білоруського прозаїка Бориса Петровича увійшло три повісті, пов'язані темою пробудження національної свідомості у сучасній Білорусі. У повісті "Спочатку була темрява" молодий опозиціонер дивом виживає після фізичної розправу за політичну діяльність. Потрапивши до будинку-інтернату... Болей »