Баравікова Раіса, Казкі астранаўта

Казкі астранаўта

Касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту

Баравікова Раіса

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... Болей »


Чарняўскі Мікола, Хто пакрыўдзіў кракадзіла

Хто пакрыўдзіў кракадзіла?

Вершы, казкі, пацешкі, скорагаворкі, загадкі, лічылкі

Чарняўскі Мікола

Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Болей »


Бадак Алесь, Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Аповесці-казкі

Бадак Алесь

Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... Болей »


Чарняўскі Міхась, Вогнепаклоннікі

Вогнепаклоннікі

Кніга для вучняў

Чарняўскі Міхась

Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту. Болей »


Шклярава Ніна, Красворды і загадкі для вашага дзіцяткі

Красворды і загадкі для вашага дзіцяткі

алфавіт па парадку, дзівосаў скарбонка, сакрэтная старонка

Шклярава Ніна

Красворды і загадкі ў алфавітным парадку для маці, для таткі, для кожнага дзіцяткі. А можа, для прыяцелькі ці для выхавацелькі. Ды з любой нагоды ёсць яшчэ прыгоды для дзетак-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Вам ужо цікава? Дык хутчэй за справу! Адгадаем мігам — прачытаем кнігу! Прапануецца выхавацелям дашкольных устаноў, настаўнікам пачатковых класаў для заняткаў па развіццю лагічнага мыслення вучняў, іх мовы і памяці. Кніга будзе т... Болей »


Прыгоды Льва Лявона

Прыгоды Льва Лявона

Абмен валют

Праект на тэму «Абмен валют» падрыхтаваны Беларускім народным банкам дзеля знаёмства вучняў з асобнымі элементарнымі эканамічнымі паняткамі, з якімі навучэнцы сутыкаюцца ў штодзённым жыцці. Напрыклад, «Што такое валюта і навошта яна патрэбна?», «Як абмяняць валюту?». Падчас прагляду навучэнцы атрымліваюць базавыя эканамічныя веды па дадзенай тэме ў гульнявой форме. Болей »


Гілевіч Ніл, Загадкі

Загадкі

Гілевіч Ніл

Зага́дка — фальклорная мініяцюра, якая ў форме пытання падае іншасказальнае вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадцы звычайна ствараецца з дапамогай розных тропаў: метафар, увасабленняў, метанімій, алегорый, параўнанняў і інш. (Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. — Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. — Вока). Загадкі развіваюць назіральнасць, лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівас... Болей »


Краўцэвіч Алесь, Вялікі князь Вітаўт

Вялікі князь Вітаўт

Краўцэвіч Алесь

Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »


Бадак Алесь, Шніп Віктар, Мы купілі кракадзіла

Мы купілі кракадзіла

Вершы

Бадак Алесь, Шніп Віктар

Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі. Толькі ж сцеражыся ты Коціка!. Болей »


Paŭłovič Sjarhej, Zasieŭki

Zasieŭki

Biełaruski lemantar dla chatniaha navučańnia

Paŭłovič Sjarhej

Лемантар мае класічную структуру і прызначаны для навучанна чытанню і пісанню - спачатку алфавіт і словы, якія пачынаюцца на кожную з ягоных літараў, потым прапісныя літары і практыкаванні ў самастойным пісанні, а потым апавяданні і вершы беларускіх аўтараў, у асноўным патрыятычнага зместу. Сергей Константинович Павлович - богослов, педагог, переводчик, деятель в области церковного просвещения. В 1936 в Вильнюсе был напечатан букварь Па... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-32]   Наступная   Апошняя