Лыч Леанід, Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспу... Болей »


Лыч Леанід, Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці

Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як...

Лыч Леанід

Нястрымная з прычыны сур’ёзных пралікаў, а хутчэй з-за мэтанакіраванай палітыкі страта беларусамі ўсяго таго, што характарызуе іх як самабытны, адметны ад іншых народ, моцна непакоіць усіх, хто яшчэ не стаў, не збіраецца стаць ахвярай ненажэрнай русіфікацыі. Ніколькі не саграшу перад ісцінай, калі скажу, што і я належу да іх. Не так даўно мною выказвалася ў друку, што ў якасці надзейных выратавальных мер супраць культурна-моўнай асіміля... Болей »


Лыч Леанід, Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак

Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духо...

Лыч Леанід

Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў … – гэта нацыянальныя мяншыні, этнічныя групы, дыяспара. За выключэннем татараў, ва ўсіх іх ёсць уласныя метраполіі са сваім карэнным, т... Болей »


Лыч Леанід, Варыяцыі на нацыянальную тэму

Варыяцыі на нацыянальную тэму

Лыч Леанід

У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі Беларусь, створаныя імі сістэму адукацыі, дзяржаўны сектар культуры; чаму руская культура і мова замест узбагачэння духоўнага жыцця ... Болей »


Лыч Леанід, Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскоп...

Лыч Леанід

Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »


Лыч Леанід, Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »


Брага Сымон, Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і літаратуры

Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і...

У 450-я ўгодкі беларускага друку

Брага Сымон

Ад часу апошняе сусьветнае вайны ў падсавецкіх публікацыях аб доктару Скарыну няма часта адналітасьці што да ягонага імя. Скарыну называюць і Франьцішкам, і Юрым, — ці, з расейскага, Георгіем, — або й абодвума гэтымі імямі адначасна. У СССР і, асабліва, у Беларускай ССР, паваеннымі гадамі выразна прапагавалася расейскае Георгий, як Скарынавае галоўнае й адзіна правілнае імя, заміж блізу вылучна перад гэтым ужыванага Франьцішак. У белару... Болей »


Брага Сымон, Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Брага Сымон

Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, —. яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ёй шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы — Літвы (Беларусі), Полыпчы, Даніі, Італіі, Чэхіі, Прусіі, Маскоўшчыны. Дзеля гэтага, між іншым, і паўстаў не малы клопат пры раскрываньні фактаў ягонага геаграф... Болей »


Камоцкі Алесь, Забірай маё лета

Забірай маё лета

Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Кнігу вершаў Алеся Камоцкага "Забірай маё лета", напісаных у 2012-14 г.г., аздобіў фотаздымкамі Вадзім Грудзько. Болей »


Лыч Леанід, Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце

Праблема захавання беларускай этнакультурнай ...

Лыч Леанід

У кнізе асвятляюцца нялёгкія шляхі змагання за сцвярджэнне беларускай прысутнасці ў славянскім свеце. На канкрэтных прыкладах паказана, што дасягненне гэтай жыцценеабходнай мэты працяглы час абцяжарвалася адсутнасцю ў беларускага народа ўласнай дзяржавы, неабходнасцю шмат энергіі аддаваць супрацьстаянню паланізацыі і русіфікацыі. Прыведзена дастаткова фактычнага матэрыялу, з якога вынікае, што і сёння існуюць сур’ёзныя праблемы з захава... Болей »