Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданні

Астравец Сяргей

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Болей »


Бартосік Зьміцер, Быў у пана верабейка гаварушчы…

Быў у пана верабейка гаварушчы…

Падарожжы Свабоды

Бартосік Зьміцер

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Болей »


Сазонаў Віктар, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму

Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »


Дайнека Леанід, Сняжынкі над агнём

Сняжынкі над агнём

Вершы і паэмы

Дайнека Леанід

У кнігу ўключаны лепшыя першы і паэмы з пяці зборнікаў паэта, якія пісаліся на працягу дваццаці гадоў. Любоў да Радзімы, нязгасная памяць продкаў, складаны свет чалавечай душы — вось стрыжнявыя матывы творчасці паэта. Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »


Дайнека Леанід, Запомнім сябе маладымі

Запомнім сябе маладымі

Раман

Дайнека Леанід

Над начной вёскай грымела навальніца. Моцны ўсходні вецер гнаў чорна-сінія хмары на Чмялі. Вось на паўнеба жыхнула маланка. Нібы нехта шырока ўзмахнуў цяжкой чырвонай сякерай. Галіністае вогненнае дрэва з грукатам і бляскам упала на зямлю, на хаты, на мокрыя саламяныя стрэхі. Зялёнае святло на колькі імгненняў затапіла вузкую, брудную чмялёўскую вуліцу, ярка ўспыхнула ў вялікіх і маленькіх лужынах, у шыбах сонных хат. Асвяцілася, дасюль... Болей »


Вашко Лявон, Маленькі сшытак Лявона Вашка

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Выпуск другі

Вашко Лявон

Раздзелы “Маленькага сшытка Лявона Вашка” – не зусім звычайныя беларускаму вуху. Маю на ўвазе назвы раздзелаў: тайналічбы – проза, мовадзея – драматургія, ДУМНІЦТВА - літаратурна-крытычныя артыкулы, ТВОРААДГУКІ – рацэнзіі, Твораспакметы, СПАВЕШЧАННЕ – прамова, ВЕЧНАПАМЯЦЬ – апасмертка, ДЗЕЯЧАС – кроніка, Імёнапаказнік / Творапаказнік – словатворы, якімі перапоўнены сам сшытак. Гэта дадае прывабнасьці ў чытанні чытачу з выпрацаваным літа... Болей »


Зьніч, ...апошняму земляніну...

...апошняму земляніну...

Зьніч

...у гэтым зборнічку - зьнічовы раз-моўі і мадуляцыі апошняга й даўніх часоў......вершаваныя прамаўленьні розных лірычных герояў - спроба асэнсаваць глябальны віток гісторыі - у кантэксьце 1000-годзьдзя Хрышчэнь-ня Русі (1988) і 2000-годзьдзя зямнога шляху Збавіцеля (2000-2033)... Болей »


Сцепанюк Андрэй, Распісаны квадрат

Распісаны квадрат

Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся у студэнцкіх «Сустрэчах», тыднёвіку «Ніва», альманахах «Белавежа», «Тэрмапілы», «Mae песні Табе дару» i «Bielskie spotkania z poezją». Н... Болей »


Шамякін Іван, Абмен

Абмен

Аповесць

Шамякін Іван

Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе, што не дайшоў да такога. Не лічыў, што ён авалодаў усімі таямніцамі навукі навук — вышэйшай матэматыкі — яны ж невычарпальныя. Нямала адкры... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-269]   Наступная   Апошняя