Барысевіч Юрась, Цела і тэкст

Цела і тэкст

Барысевіч Юрась

Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага тэксту. Дасьледуюцца шляхі выжываньня мастацтва і літаратуры ў грамадзтве, якое ўжо не яднаюць кнігі і яшчэ не аб’яднаў Інтэрнэт. Болей »


Пяткевіч Аляксей, Літаратурная Гродзеншчына

Літаратурная Гродзеншчына

Мясціны. Людзі. Кнігі.

Пяткевіч Аляксей

Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неа... Болей »


Кавалёў Сяргей, Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага...

Кавалёў Сяргей

Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага. Болей »


Лепешаў Іван, Упоравень з часам

Упоравень з часам

Зборнік арыткулаў

Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца па-руску. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Ліс Арсень, Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект

Ліс Арсень

Манаграфія прысвечана асноватворнаму раздзелу традыцыйнай духоўнай культуры — каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў. У кнізе даследуецца генетычная, функцыянальная і мастацкая прырода каляндарна-абрадавага фальклору як сацыякультурны досвед народа, увасабленне яго творчага духу. Працы характэрны сістэмны падыход да вывучэння каляндарна-абрадавай паэзіі, увага да пытанняў народнай этыкі і эстэтыкі. Разлічана на шырокае кола гуманітары... Болей »


Доўнар-Запольскі Мітрафан, “Гапон” Аповесць у вершах на беларускай мове В. Дуніна-Марцінкевіча

“Гапон” Аповесць у вершах на беларускай мове ...

З гісторыі беларускай пісьмовасьці

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца досьледы аб Маларосіі, Беларусі і Ліцве; гэтыя вобласьці вывучалісь з гістарычнага, этнаграфічнага і эканамічнага боку. Такому напр... Болей »


Зуёнак Васіль, Паміж небам і зямлёй

Паміж небам і зямлёй

літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі

Зуёнак Васіль

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Плевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этым... Болей »


Гілевіч Ніл, Збор твораў у 23-х тамах, Том 16

Збор твораў у 23-х тамах

Паэты і пісьменнікі Беларусі: эсэ, штрыхі да партрэтаў, эцюды, успаміны

Гілевіч Ніл

Вялікі сын Беларусі. Францыск Скарына. Выдатны гуманіст і асветнік, мысляр і вучоны-экцыклапедыст, усходнеславянскі першадрукар, самабытны мастак-графік, таленавіты пісьменнік, паэт і перакладчык, высакародны грамадзянін і патрыёт — усё гэта цалкам справядлівыя характарыстыкі, якімі пашаноўваецца сярод людзей дасведчаных наш зямляк, беларус са слаўнага горада Полацка Францыск, або Францішак, Скарына. 500-я ўгодкі яго нараджэння, якія мы... Болей »


Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд., Асветніца і мецэнатка

Асветніца і мецэнатка

Да 150-годдзя Магдалены з За- вішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)

Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэ... Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск дзесяты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры ...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-63]   Наступная   Апошняя