be

Карамазаў Віктар

Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Крыніца: be.wikipedia.org

Карамазаў Віктар. Выданьні

Дзеяслоў 78
pdf

Дзеяслоў 78

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Полымя 6 (1016) 2014
pdf

Полымя 6 (1016) 2014

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Яна змоўкла. Маўчаў і Іосіф. Напэўна, каб жанчына не сказала пра ўнукаў, ён згадзіўся б пайсці ў хату і пра знаёмага шафёра не казаў бы. А то атрымалася зусім па-дзіцячы. Маўляў, ёсць знаёмы, быццам пахваліўся гэтым. Але пачуўшы пра малых, уявіў, які незвычайны дух чалавечага жытла пануе ў гэтай хаце.... Болей »

Дзеяслоў 70
pdf

Дзеяслоў 70

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Маладосць 8 (717) 2013
pdf

Маладосць 8 (717) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў... Болей »

Дзеяслоў 52
pdf

Дзеяслоў 52

Літаратурна-мастацкі часопіс

“Не ўратуе і тое, што лечыць заўсёды?..”. Гутарка Андрэя Масквіна з Сяргеем Законнікавым Баторын Фелікс, Калі баліць, значыць жывеш. Вершы Безмацерных Кацярына, “Мастацтва – не пустазелле , а жыта ”. Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Таццянай Радзівілка і Канстанцінам Селіханавым ... Болей »

Дзеяслоў 51
pdf

Дзеяслоў 51

Літаратурна-мастацкі часопіс

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава... Болей »

Полымя 3 (965) 2010
pdf

Полымя 3 (965) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Маладзенькія дочкі збіраліся на вяселле, прыхарошваліся перад люстэркам. Бацька, седзячы ля стала, назіраў за імі з-пад насупленых броваў, а ў душы ціха радаваўся, што збярог дзяцей, выгадаваў адзін, пасля заўчаснай смерці жонкі. А колькі няшчасцяў давялося перажыць: вайну, бежанства, рэвалюцыю, халеру... Болей »

Роднае слова 2 (242) 2008

Роднае слова 2 (242) 2008

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны... Болей »

Роднае слова 1 (241) 2008

Роднае слова 1 (241) 2008

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Дзеяслоў 15
pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org