be

Каржанеўская Галіна

Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску.

Крыніца: Наша Вера

Каржанеўская Галіна. Выданьні

Кватарант
epub

Кватарант

Апавяданьне
Каржанеўская Галіна

Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то... Болей »

“Што варта радасці і слёз…”
pdf epub

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах
Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »

Я табе напішу...
pdf

Я табе напішу...

Песні
Каржанеўская Галіна, Яцкоў Мікола

Вершы выдатнай беларускай паэтэсы Галіны Каржанеўскай перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу беларускага кампазітара-песенніка Міколы Яцкова, які пачуў і занатаваў мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў.... Болей »

Не можа быць
pdf

Не можа быць

міні-п’есы
Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »

Вершаняты
pdf

Вершаняты

Паэтычныя мініяцюры
Каржанеўская Галіна

Роздум пра жыццё i свет, пра сябе ў гэтым свеце, пра глыбіні i складанасці чалавечай душы, пра няпросты шлях да ўдасканалення - вось што складае змест новай кнігі вершаў вядомай паэткі.... Болей »

На сцэне дня
pdf

На сцэне дня

Зборнік п'ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў
Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага... Болей »

Малечы пра рэчы
pdf

Малечы пра рэчы

Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў
Каржанеўская Галіна

У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю... Болей »

Асенні мёд
pdf

Асенні мёд

Вершы розных гадоў
Каржанеўская Галіна

"Асенні мёд" - гэта своеасаблівы дзённік вялікага, неспадзяванага пачуцця. Гэта споведзь даверлівай жаночай душы, якая шмат перажыла і адпакутавала, якая ўмее цаніць імгненні шчасця і навучылася дараваць. Акрамя аднайменнага цыкла кніга Галіны Каржанеўскай змяшчае разделы, складзеныя з ужо друкаваных... Болей »

Невымоўнае
pdf

Невымоўнае

Вершы
Каржанеўская Галіна

У гэтую кнігу паэтэса ашчадна адабрала лепшыя вершы са сваіх кніг і шматлікіх часопісных і газетных публікацый. Яе крыху сцішаная лірыка адразу кранае душу чытача абвостраным пачуццём справядлівасці, душэўнай чысцінёй, якая раскрывалася ва ўсепераможным пачуцці кахання, дружбы, чалавечай еднасці. Апошнім... Болей »

Сінічка на балконе
pdf

Сінічка на балконе

Вершы
Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org