be

Беларусь у фокусе

вачыма міжнародных журналістаў

Беларусь для большасці жыхароў Захаду застаецца белай плямай, яе проста няма ў іх свядомасці. У лепшым выпадку штосьці чулі пра «апошнюю дыктатуру Еўропы», а ў апошні год яшчэ і пра палітычных зняволеных. Беларусь дала свету дзясяткі знакамітых людзей - Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Францыска Скарыну, Ральфа Ларана і - зусім нядаўна - Вікторыю Азаранку і Марыю Шарапаву... Гістарычнае пагадненне пра спыненне існавання СССР было падпісана ў Белавежскай пушчы, біясферным запаведніку на захадзе Беларусі. Па плошчы нашая краіна пераўзыходзіць Аўстрыю, Нідэрланды, Бельпю, Грэцыю. Але ведаюць пра яе толькі бліжэйшыя краіны-суседзі. Для гэтага ёсць некалькі прычынаў і галоўная з іх у тым, што пасля распаду Савецкага Саюза і атрымання незалежнасці ў 1991 годзе, мы, беларусы, ужо ў 1994 годзе выбралі свайго першага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку і так і жывем з ім ужо працяглыя 18 гадоў. На еўрапейскіх тэлеканалах і ў газетах Беларусь з’яўляецца рэдка, перадусім падчас чарговых выбараў-нявыбараў Аляксандра Лукашэнкі. I знікае адразу ж пасля іх завяршэння. (Юлія Слуцкая, дырэктар Інфармацыйнага бюро салідарнасці з Беларуссю, Як з’явілася гэтая кніга, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Press Club Polska, Solidarity With Belarus Information Offce
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Press Club Polska, Solidarity With Belarus Information Offce
  • Катэгорыя: Культура, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3584
  • Дадатковая даведка: Праект «Беларусь у фокусе» быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Савета Міністраў Паўночных Краінаў. Гэтая кніга не можа прадавацца або выкарыстоўвацца ў камерцыйных мэтах.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org