be

100 шэдэўраў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыйная кніга «100 шэдэўраў. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання музея, знаёміць чытачоў з самымі значнымі, знакавымі творамі з 18 калекцый музея — творамі старажытнабеларускага мастацтва, мастацтва Беларусі XIX стагоддзя, сучаснага беларускага, рускага і замежнага мастацтва. Большая частка ілюстрацыйнага матэрыялу прысвечана беларускаму нацыянальнаму мастацтву. Кніга ўключае ў сябе творы жывапісу, станковай графікі, кніжнай ілюстрацыі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ста мастакоў розных краін і стагоддзяў, вялікая частка якіх знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі музея. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў — школьнікаў, студэнтаў, мастакоў і аматараў выяўленчага мастацтва.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 192 с.
  • ISBN: 978-985-02-1605-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 2014 by Т. А. Мельянец - афармленне, дызайн, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мастацкая літаратура - афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3223
  • Дадатковая даведка: Друкуецца па рашэнні вучонага савета Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Генеральны дырэктар — У. I. Пракапцоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Укладальнік — У. I. Пракапцоў, кандыдат мастацтвазнаўства. Тэксты ўступных артыкулаў — У. I. Пракапцоў, А. У. Карпенка, А. П. Харак, М. С. Моніч, Р. У. Абрамовіч, Т. I. Карандашава, С. I. Пракоп'ева, Н. М. Усава. Перакладчыкі: на беларускую мову — Н. А. Круталевіч, С. А. Шукан; на англійскую мову — Т. А. Аладчанка, Г. А. Матросава. Фатограф - Д. М. Казлоў. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку за падтрымку праекта генеральнаму партнёру Нацыянальнага мастацкага музея ЗУП «Брытыш Амерыкан Табака Трэйдынг Компані».
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org