be

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

на 2004-ты год

Так, ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых, стаўся Першаком і нашага уваскрасеньня! Але, у сьветлы й радасны мамэнт Ягонага Уваскрасеньня ўсё зазьзяла Сьвятлом Яго: Неба, зямля й пекла! Сьвятлом Нябесным, Усемагутным, бо-ж яно перамагло ўсякае зло, цемру, пекла й самую сьмерць, і даравала нам жыцьцё вечнае, несьмяротнасьць: ,,Я ёсьць Уваскрасекьне й Жыцьцё, і хто веруе ў Мяне, хоць памрэ, жыць будзе" (Іо. 11, 25). Так сказаў Хрыстос наперад, і на радасьць нашую так і сталася, бо-ж кожнае слова Яго сьвятая праўда, бо-ж Ён наш Бог Прадвечны! Хрыстос пайшоў на Крыж, аддаў Сябе за ўсіх нас (Рым. 8, 32) дзеля Свае бязьмежнае Любові да нас, як Ахвяру Богу (Эф. 5, 2), і дзеля послуху Айцу Свайму, дабравольна, як і сказаў: ,,Ніхто не адыйме жыцьця Майго ў Мяне, але Я Сам аддаю Яго. Такі загад Я атрымаў ад Айца Майго" (Іо. 10, 18). Але, Хрыстос узяў на Сябе грахі й немачы нашыя, і змыў іх Сваёю Чэсною Крывёю на Крыжы. Гэтым Ён злучыў нас з Сабою, ачысьціў, і прннёс Богу Айцу як дасканалую Ахвяру за грэх. Любоўю да нас Хрыстос злучыў нас з Сабою, а любоўю да Айца пры нёс нас Яму ўжо ачышчаных Сваёю любоўю. Так Ён зьняў з нас грэх, і зрабіў нас праведнымі перад Богам Айцом (2 Кар. 5, 21).

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Месца выхаду: Бруклін
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2606
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org