be

Браслаўскія сшыткі

гістарычны зборнік

Трэці выпуск гістарычнага зборніка “Браслаўскія сшыткі” знаёміць з мінулым былога мястэчка, а зараз вёскі Дрысвяты - паселішча, размешчанага на беразе велізарнага і маляўнічага возера. Матэрыялы збортка датычыцца не толькі мястэчка, але і даюць уяўленне аб бліжэйшым наваколлі, аб возеры. На працягу амаль тысячагоддзя Дрысвяты адыгравалі ролю цэнтра, прылягаючых да возера земляў, якія мыўмоўна назвалі Дрысвяцкім рэгіёнам. 3 часам змяняліся межы рэгіёна, яго значэнне, статус, тэрміналогія. Прынамсі, ужо адно гэта патрабуе асобных даследванняў. Але наша задача была іншая - на прыкладзе невялічкага паселішча і тэрыторыі, якая да яго цягнулася, паказаць багацце гістарычнай і культурнай спадчыны Браслаўшчыны. Падобных даследванняў чакаюць іншыя рэгіёны края: наваколлі Відзаў, Друі, Опсы, Іказні, Слабодкі, Казянаў. Пры падрыхтоўцы зборніка аказалася, што ахапіць увагай усе нават самыя важнейшыя аспекты гісторыі Дрысвяцкага рэгіёна мы не ў стане. Рэдакцыя сканцэнтравала ўвагу на найбольш істотных, па яе меркаванню, пытаннях. (Слова да чытача, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Браслаўскае краязнаўчае таварыства, Браслаўскае музейнае аб’яднанне
  • Месца выхаду: Браслаў
  • Дата выхаду: 1999
  • Выдавец: Браслаўскае краязнаўчае таварыства, Браслаўскае музейнае аб’яднанне
  • Памеры: 142 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 1999 by Браслаўскія сшыткі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1741.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org