![]() |
![]() |
Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі. Аналізуюцца асаблівасці адмены прыгону, іншыя аграрна-буржуазныя рэформы, развіццё прадукцыйных сіл сялянскай гаспадаркі, змена напаўпрыг... Болей »
Зборнік змяшчае даклады па маладаследаваных пытаннях гісторыі Бсларусі. Кніга будзе карысная для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў і студэнтаў-гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
«Гісторыя: праблемы выкладання» — беларускі штоквартальны навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1997 г. штоквартальна на беларускай мове. Адрас рэдакцыі: 220004, г. Мінск, вул. Караля, 16. Галоўны рэдактар — М. І. Мініцкі. Заснавальнік Рэдакцыя часопісу "Адукацыя і выхаванне". Выдавец — Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне". Болей »
Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэн... Болей »
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Болей »
Сравнение восточно-Гомельских говоров с другими соседними белорусскими показывае, что восточно Гомельские говоры, являясь в своей основе такими же белорусскими, как и другие, представялют особое диалектическое явление белорусского языка. Болей »
Гістарычны прыгодніцкі раман «Год 1812» апавядае пра пад-зеі вайны з французамі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Прататыпамі герояў твора сталі вядомыя гістарычныя по-стаці: архіепіскап магілёўскі і віцебскі Варлаам, будучы стваральнік першага беларускага слоўніка Іван Насовіч і збіральнік старадаўніх беларускіх актаў Іван Грыгаровіч (на той час абодва былі семіна-рыстамі), французскія маршалы Ю. Панятоўскі і Л. Даву, ген... Болей »
Шляхі пазбаўленьня шляхецкага стану маёнткаў былі розныя — праз канфіскацыі, зьвязаныя з удзелам у палітычных падзеях іх уладальнікаў, менш - за даўгі апошніх, у выніку адсутнасьці спадчыньнікаў ці шляхам куплі ў казну. Канфіскацыя азначае прымусовае адчужэньне маёмасьці на карысьць дзяржавы без кампэнсацыі страты яго ўладальніку. У Расеі XVIII ст. існавала асобая канцыляршя канфіскацыяў, што адпісвала ў казну маёнткі за нядоімкі, банка... Болей »
Сёньня да Вас у рукі патрапіў часопіс Згуртаваньня Беларускае Шляхты. Праз гэтае выданьне мы зьбіраемся распавесьці пра нашую дзейнасьць, пра мэты й жаданьні беларускае шляхты. Але найперш трэба ўсьвядоміць, што гэткае шляхта. Разуменьне таго можа прыйсьці толькі празь веданьне гісторыі нашае Айчыны. I таму асноўная накірванасьць выданьня — гэта мінуўшчьша, вайсковая гісторыя, бо шляхта й войска паняцьці амаль тоесныя. Шляхта паўстала, ... Болей »
У Анталогію «Голас волі з-за кратаў» увайшлі апавяданні, вершы, успаміны, дзённікі, нарысы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адбылі альбо працягваюць адбываць зняволенне па палітычна матываваных прысудах. Сярод іх як вядомыя паэты, журналісты, палітычныя дзеячы, так і аўтары, тэксты якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга выдадзена выдавецтвам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пры фінансавай падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра. Болей »