be
epub

Гараватка

Акула Кастусь
Раман. Беларусы, вас чакае зямля

Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў і пазіраўна ўсход. Дзесьці гэтта крынічылі першыя водьіу зь якіх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзінай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Ці раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьці тую крыніцу, але гэта, відаць, ня так проста было. Рака зьбіралася зь некалькіх рукавоў і трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьці, каб на адно саліднае рэчышча натрапіць. Над Докшыцамі панаваў млявы летні супакой. У самым цэнгры чубам гусьцелі пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спыніў млоснае бомканьне невялікі звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, - пэўне таўкуцца навокал царквы групамі, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навіну. Вайна! Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнікаў і мяшчанаў, Падзея гэта, відаць, спрычынілася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было, Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялі сяньня дзяржаўныя крамы, у якіх звычайна "у выхадныя" гандлявалі. Вайна! (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Акула Кастусь
  • Месца выхаду: Таронта
  • Дата выхаду: 1981
  • Выдавецтва/ друкарня: Пагоня
  • Памеры: 286с.; іл.; 21см
  • ISBN: 0-9690869-4-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1443, MiOKB — 439, 440, 4988, 4989, 7360
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org