be

Новая зямля = Новая земля = Nowa ziemia

Колас Якуб

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, адзін з буйных арганізатараў навукі, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. У мастацкіх творах і шматграннай грамадска-культурнай дзейнасці Якуб Колас паўстае як жывое ўвасабленне духоўнай моцы народа-працаўніка, як зыркі сімвал самаахвярнага, бескарыслівага слугавання Бацькаўшчыне. Неацэнная заслуга Якуба Коласа і яго вялікага паплечніка Янкі Купалы ў тым, што яны як сапраўдныя песняры-прарокі, духоўныя лідэры нацыянальна-вызваленчага руху, дзякуючы свайму таленту, здолелі на поўны голас, але кожны па-свойму, распавесці свету пра Беларусь і яе права заняць «свой пачэсны пасад між народамі».

Беларускія аўтары: Колас Якуб
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі фонд культуры
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Перакладчык: Гарадзецкі С. i iнш. - на рус. мову; Ч. Сэнюх - на польскуюмову
  • Выдавец: Беларускі фонд культуры
  • ISBN: 985-5623-08-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3142, MiOKB — 8104, 8300, 8780, 9553
  • Дадатковая даведка: Уклад. У. Гiлепа, Я. Янушкевiча; Камент. М. Мушынскага, Я. Янушкевiча; Агул. рэд., паслясл. Я. Янушкевiча; Прадм. М. Мушынскага
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org