Багдановіч Адам, Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ

Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ

Этнографический очеркъ

Багдановіч Адам

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1995

Выдавец: Беларусь

Выдавецтва/ друкарня: Беларусь

Памеры: 186 с., 16 см

ISBN: 985-01-0057-5

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Беларуская мова; Культура

Copyright © 1995 by выдавецтва Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1548]; MiOKB — [1742]

УДК: 39

Дадатковая даведка: Рэпрынтнае выданне; Выданне падрыхтавана па экземпляры, які захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея М. Багдановіча; Камп'ютэрная рэканструкцыя выдання 1895 года А. Вейніка

Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) вядомы ў гісторыі беларускай культуры найперш як бацька Максіма Багдановіча. Ён аказаў вялізны ўплыў на фарміраванне асобы вялікага паэта, асабіста займаўся выхаваннем сына. Пазней ён напіша: "Мае дзеці, у тым ліку і Максім, паступалі ў гімназію з поўным маленысім колам ведаў І аб мінулым і аб усім акаляючым свеце". Да паслуг паэта была вялікая бібліятэка бацькі, глыбока дэмакратычнага, адукаванага і культурнага чалавека, які меў шырокія знаёмствы ў колах прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі. Але не менш важнае значэнне для станаўлення Максіма як паэта мела фальклорная спадчына беларусаў, зборам і даследаваннем якой займауся Адам Ягоравіч падчас свайго жыцця на Радзіме. Назіранні і запісы даследчыка з быту, жыцця І культуры беларускага народа неаднаразова друкаваліся ў мінскай і гродзенскай перыёдыцы і паставілі яго ў адзін рад з буйнейшымі беларускімі этнографамі XIX стагоддзя. Вынікам гэтай працы стала кніжка "Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ", без цытавання якой і дасюль не абыходзіцца ніводнае сур'ёзнае даследаванне беларускага фальклору. Безумоўна, у сучаснага чытача УводзІны да яе могуць выклікаць супярэчлівае пачуццё. Тут аўтар выступае з пазіцый адукаванага на расійскі манер тутэйшага інтэлігента, які з кшжак ідэалістычна ўспрымаў культуру рускага народа, спрабуючы быць, на ягоную думку, падкрэслена аб'ектыўным да духоўнага жыцця беларусаў. (А. Бяляцкі, Да 100-годдзя выхаду кнігі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Багдановіч Адам, Пережитки древняго мiросозерцанiя у бѣлоруссовъ, Рэпрынтнае выданне

Пережитки древняго мiросозерцанiя у бѣлоруссо...

Этнографическiй очеркъ

Багдановіч Адам

Адам Багдановіч шматгадовы зьбіральнік і дасьледчык быту і сьветаўяўленьняў беларусаў. Назiраньнi ды запісы дасьледчыка з быту, жыцьця i культуры беларускага народа неаднаразова друкаваліся ў менскай ды гарадзенскай пэрыёдыцы i паставілі яго ў адзін шэраг з буйнейшымі белаpycкімі этнографамі XIX стагодзьдзя. Вынікам шматгадовай працы стала кніжка "Пережитки древняго мiросозерцанiя у бҍлоруссовъ", без цытавання якой сёньня не абыходзі... Болей »