- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікая беларуская дыяспара ў сьвеце стварыла шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы нацыянальнага самавызначэньня, самабытнасьці і патрыятызму, захаваньня беларускае мовы, нацыянальных традыцыяў і рэлігійнасьці. Стваральнікамі навукова-культурных асяродкаў зьяўляюцца найбольш выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі беларускага замежжа, у тым ліку навукоўцы, якія імкнуцца захаваць і разьвіваць беларускую культуру ў іншамоўных асяродках. Стварэньне беларускіх навукова-культурных асяродкаў належала групам актывістаў-энтузіястаў, ініцыятыву якіх падтрымліваюць сьвядомыя беларусы за мяжой. (Анатоль Грыцкевіч, Навукова-культурныя асяродкі беларускай дыяспары і іх роля ў развіцьці беларускай культуры, фрагмент)