be

Таямнічы свет беларускіх гербаў

Шаланда Аляксей
шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага. Аўтару упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. У асобнай главе для тых, хто толькі знаёміцца з геральдычным мастацтвам, ахарактарызаваны асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія. Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV–XVIII ст.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: А. М. Янушкевіч
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014
  • Выдавец: А. М. Янушкевіч
  • Памеры: 220 с.,[12] л. іл.: іл
  • ISBN: 978-985-90346-1-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 2014 by Аляксей Шаланда, А. М. Янушкевіч - афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2954
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org