be

Каталёг БГТ

ARCHE 08(83)2009

ARCHE 08(83)2009


Нумар прысьвечаны падзеям верасьня 1939 году. У выпуску асьвятляюцца такія тэмы, як мэмарыяльныя практыкі і месцы памяці беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў у міжваеннай Польшчы (1920-я —1939 гг.), савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці мясцовага насельніцтва, беларускае школьніцтва ў міжваеннай... Болей »

ARCHE 07(82)2009

ARCHE 07(82)2009


У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла... Болей »

ARCHE 06(81)2009

ARCHE 06(81)2009


Гэты нумар цалкам прысьвечаны сучаснай чэскай літаратуры і гуманістыцы . У выпуску: коміксы, апавяданьні, вершы, паліталягічныя і сацыялягічныя трактаты, мэдыйная апалітыка і нарысы пра архітэктуру. Сярод аўтараў нумара – Яраслаў Рудзіш, Пэтра Гулава, Уласьціміл Станек, Бара Грэгарава, Марыя Шцястна... Болей »

ARCHE 03(78)2009

ARCHE 03(78)2009

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай... Болей »

ARCHE 01-02(76-77)2009

ARCHE 01-02(76-77)2009

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: манаграфія Яна Запрудніка «Палітычнае змаганьне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» (была абароненая аўтарам у якасьці доктарскай дысэртацыі ў 1969 ува ўнівэрсытэце Ню-Ёрка); артыкул Анатоля Сідарэвіча «Да гісторыі Беларускае Сацыялістычнае Грамады: “новыя” дакумэнты»;... Болей »

ARCHE 03(23)2002
pdf

ARCHE 03(23)2002

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Андрэй Хадановіч. У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага "Развагі аб гейскім пытаньні"... Болей »

ARCHE 06(40)2005
pdf

ARCHE 06(40)2005


У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”... Болей »

ARCHE 05(68)2008
pdf

ARCHE 05(68)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай... Болей »

ARCHE 11(74)2008
pdf

ARCHE 11(74)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: крытычныя выступы Зьмітра Саўкі "Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008" і Пётры Рудкоўскага "Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам", дасьледаваньне Віталя Макарэвіча "Антыразбор" шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі... Болей »

ARCHE 10(73)2008
pdf

ARCHE 10(73)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org