be

Каталёг БГТ

Старадаўні Крычаў

Старадаўні Крычаў

Гісторыка-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст.
Мяцельскі А.А.

На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыягрыфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай... Болей »

Старадаўніх муроў адраджэнне

Старадаўніх муроў адраджэнне

Мінулае і сучаснасць
Трусаў Алег

Апавядаецца пра багатую гісторыю унікальнага помніка старажытнасці — Лідскага замка, своеасаблівага ваенна-абарончага збудавання XIV—XVII стагоддзяў, пра яго сённяшні дзень і далейшы лёс. Адрасуецца масаваму чытачу.... Болей »

Старажытнабеларуская скульптура

Старажытнабеларуская скульптура


Лявонава А. К.

Прытрымліваючыся гістарычнай храналогіі, аўтар паслядоўна раскрывае складаны і супярэчлівы працэс развіцця старажытнабеларускай скульптуры, перадумовы яе ўзнікнення. Разглядае жанрава-відавыя формы скульптуры і іх мастацка-стылявыя асаблівасці. Вялікую ўвагу ўдзяляе манументальна-дэкаратыўным алтарным... Болей »

Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ-XVIII стст.

Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ-XVIII стст.


Церашчатава В. В.

У манаграфіі разглядаюцца асноўныя этапы і тэндэнцыі развіцця старажытнабеларускага жывапісу, які 'доўгі час вызначаў твар беларускага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца фрэскавыя цыклы з часоў Кіеўскай Русі (полацкія, віцебскія) і да XVIII ст. (магілёўскія, мсціслаўскія, нясвіжскія, гродзенскія, слаўгарадскія... Болей »

Старажытнае паселішча на Ясельдзе
pdf

Старажытнае паселішча на Ясельдзе


Іоў Алег, Вяргей Валянціна

Манаграфія прысвечана гістарычнай інтэрпрэтацыі археалагічных матэрыялаў, атрыманых падчас шматгадовых раскопак паселішча ў в. Гарадзішча Пінскага раёна. Ахарактарызаваны этапы яго засялення ад эпохі фінальнага палеаліту да Новага часу. Паказана, что найбольшага росквіту паселішча дасягае ў ІХ – пачатку... Болей »

Старажытная беларуская літаратура

Старажытная беларуская літаратура

Зборнік: для старэйшага школьнага ўзросту

У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асвстнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. Гэта - палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.... Болей »

Старажытная Беларусь
pdf

Старажытная Беларусь

Полацкі і навагародскі перыяды
Ермаловіч Мікола

Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар... Болей »

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
pdf

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Віленскі перыяд
Ермаловіч Мікола

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага... Болей »

Старажытная грэцкая клясыка
pdf

Старажытная грэцкая клясыка

У межах нашае супольнасьці
Пятроўскі Ян

На ўступе хацеў-бы я адзначыць, што закрананьне сягоньня ў межах нашае супольнасьці тэмы адносна грэцкае старажытнае клясыкі з прычыны яе важнасьці і аграмаднасьці, гэтак у сваім зьмесьце, як і з пункту гледжаньня гістарычнага прамежжа, ёсьць справаю асаблівых труднасьцяў, якія выплываюць з рэзультату... Болей »

Старажытныя ліцьвіны

Старажытныя ліцьвіны

Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць
Урбан Паўла

Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гзтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org