be

Каталёг БГТ

Цудоўныя гады сабаку пад хвост

Цудоўныя гады сабаку пад хвост


Вівэг Міхал

Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным... Болей »

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)
pdf

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)


Гардзееў Юры

Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты... Болей »

Цытадэль славы = Цитадель славы = Citadel of Glory = Citadelle de la Gloire = Zitadelle des Ruhmes = Ciudadela de la Gloria

Цытадэль славы = Цитадель славы = Citadel of Glory = Citadelle de la Gloire = Zitadelle des Ruhmes = Ciudadela de la Gloria

Альбом На белорусском, русском, английском ,французском,немецком и испанском языках
Лихтарович Г.

Цытадэль славы = Цитадель славы = Citadel of Glory = Citadelle de la Gloire = Zitadelle des Ruhmes = Ciudadela de la Gloria. Альбом На белорусском, русском, английском ,французском,немецком и испанском языках посвящен Брестской крепости, первой принявший удар фашистской армии в СССР.... Болей »

Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999
Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »

Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Малым Мажэйкаве

Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Малым Мажэйкаве


Трацэўскі Уладзімір

Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага і Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя ўнікальныя збудаванні, якія адрозніваюцца самабытнасцю і завершанасцю... Болей »

Цяжкі час
pdf

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю... Болей »

Цяжкія думы

Цяжкія думы

Санэты
Кавыль Міхась

Кавыль Міхась (сапр. Лешчанка Язэп), нарадзіўся 01.12.1915 г. у вёсцы Покаршаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Менску (1930-1933). Быў сябрам «Маладняка». 23.02.1933 г. арыштаваны і... Болей »

Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

Вучэбны дапаможнік для вунняў сярэдніх навучальных устаноў
Багалюбаў Л. Н., Глушкоў Я. А., Жыльцова Я. I. і інш

Перад вамі падручнік з незвычайнай назвай — «Чалавек і грамадства». Есць падручнікі гісторыі: іх фундамент — гістарычная навука; падручнікі фізікі, хіміі, біялогіі — яны таксама тлумачаць асновы навук, назвы якіх супадаюць з назвай вучэбнага прадмета. Якія ж веды дае курс «Чалавек і грамадства»? Ён аб’ядноўвае... Болей »

Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Чалавек у свеце культуры

Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Чалавек у свеце культуры

Вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з бел. мовай навучання
Алпеева Т. М. Бяляева A. В., Васілевіч Р. А. і інш.

Вядомы сучасны французскі пісьменнік Альбер Камю ў сваіх і ворах шмат раздумваў аб лёсе чалавека, яго пакутах, адзіноце і смерці. Ён пераасэнсаваў старажытны міф пра Сізіфа. Помніце? Багі, каб пакараць Сізіфа, асудзілі яго на цяжкія мукі: ён павінен быў штурхаць перад сабой на вяршыню гары вялізны камень... Болей »

Чарадзей сёмага веку Траяна
pdf

Чарадзей сёмага веку Траяна

Усяслаў Полацкі
Тарасаў Сяргей

У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org