![]() |
![]() |
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »
Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны на Беларусі. Аналізуюцца вобразна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці паэзіі, драматургіі, прозы тых аутараў, творчасць якіх так ці інак... Болей »
Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »
Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавал... Болей »
Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца "Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны", у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі... Болей »
"З году ў год узрастаюць размах нашых планаў, масштабнасць і складанасць праблем, і вырашаць іх прыходзіцца на новым узроўні, па-новаму. Але пры гэтым неабходна ўлічваць багацейшую практыку будаўніцтва сацыялізму, гістарычны вопыт партыі і народных мас." Болей »
Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »
Вянок вянкоў санетаў Соф'і Шах аматары беларускай паэзіі, без сумніву, сустрэнуць з прыхільнасцю. Паэтэса здолела ў строгую класічную форму ўліць жывое пачуццё, выказаць свае запаветныя думкі, уласны гюзірк на свет. Болей »
Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю годнасць, не зламацца пад націскам "дзядоў". За час службы юнакі становяцца мужчынамі, набываюць тыя духоўныя і маральныя якасці, без якіх... Болей »
У адзінаццаці азбуках, фактычна невялікіх слоўніках, сабраны цікавыя і пазнавальныя вершы. Адрасаваны яны дзецям, у маленькіх сэрцах якіх знойдуць удзячны водгук. Вершы шмат дадуць дапытліваму розуму малышоў, навучаць радавацца прыгажосці і багаццю роднай прыроды. Болей »