![]() |
![]() |
Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу. Гэта — чацвёрты па ліку том «Беларускага кнігазбору». Папярэднія тры выйшлі ў І'й («бардовай») серыі — «Мастацкая літаратура». Том «Бслар... Болей »
«Беларускія маршы і песьні» - гэта супольны праект рэдакцыі газэты «Наша Ніва" і камэрнага мужчынскага хору «Унія», Разам з нашым зборнікам патрыятычных песень выходзяць у сьвет аўдыёкасэта і кампакт-дыск з гэтымі творамі ў выкананьні хору. Болей »
У зборнік увайшлі творы для двухраднага храматычнага гармоніка, гатовага, гатова-выдарнага баяна і акардэона. Некаторыя п'есы выкананы ў паліфанічным выкладзе. Частка твораў - для дуэтаў і трыо. Многія народныя мелодыі паўтараюцца, але яны выкананы многімі аўтарамі і адрозніваюцца ступенню цяжкасці іх выканання. Болей »
Ткацтва - найбольш яскравая і старажытная старонка народнага мастацтва Беларусі. Стагоддзямі складваліся спосабы апрацоўкі льну і шэрсці, тэхніка ткання, тыпы адзення, а таксама звычаі і абрады, у якіх саматканым абрусам, ручнікам, кашулям, плеценым і тканым паясам адводзілася значанае месца. Калекцыя, якая публікуецца, ахоплівае перыяд з 1890-х па 1970-я гады. Наяўныя творы дазваляюць прасачыць эвалюцыю гэтага віду народнай творчасці, ... Болей »
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Болей »
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Болей »
Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў, што ў гімназіі выкладаў яго дзядзька Максім Гарэцкі, што ў гэтых сценах узгадавалася Наталля Арсеннева, працаваў Барыс Кіт. Болей »
У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі "Беларусы ў Аўстраліі" прысвечана беларускай дыяспары ў гэтай далёкай краіне-мацерыку. Аўтар впадрабязна спыняецца на гісторыі эмігра... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка В. Кіпеля (нар. 1927 г.) усебакова разглядаецца гісторыя й сёньняші дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатак Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры. Гэтая праца, плёя шматгадовых пошукаў аўтара ў бібліятэках і архівах ЗША, эацікавіць як спэцыялістау-гісторыкаў, тах і шырокія колы чытачоў, неабыякавых да праблем гісторыі Веларусі. Болей »