be

Баліць, крычыць мая душа...

Шкірманкоў Фелікс

Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў — надзвычайны чалавек. Мудры, адважны, няўрымсьліва творчы. Па-маладому энэргічны й дужы. Жыцьцёвы шлях ягоны немагчыма аддзяліць ад лёсу нашае краіны. Прайшоў усю вайну ад пачатку да перамогі: партызаніў, быў паранены. На шчасьце, вычын ягоны быў годна ацэнены ўзнагародамі. Пасьля — дзесяцігодзьдзі ра-мантычнае й мужнае працы геолягам далёка ад Бацькаўшчыны. Фелікс Шкірманкоў — творца адпрыроды; відавочна, доля й праца ягоныя спрыялі філязофска-паэтычнаму здумленьню. Як чалавек адказны й гранічна сумленны, пасьля вяртаньня ў Беларусь спадар Фелікс уступіў у Беларускі Народны Фронт — тую сілу, ідэалы й мэты якой без ваганьня падзяліў тады й бароніць цяпер. Ф. Шкірманкову аказалі безумоўны давер слаўгарадцы, выбраўшы яго кіраўніком мясцовай улады ў кароткі час адноснае дэмакратыі — у пачатку 90-х гадоў. Ён адзін з найбольш паважаных люзей ня толькі на Магілёўшчыне, але ва ўсёй краіне. (Вінцук Вячорка, На такіх людзях трымаецца Беларусь, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Партыя БНФ
Выдавецкая сэрыя: Кнігазбор народнага фронту
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Вячорка Вінцук
  • Выдавец: Партыя БНФ
  • Памеры: 124 с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1853
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org